За тыдзень у Беларусь прыбыло 2,55 тыс. грамадзян Украіны — Дзяржпагранкамітэт
12 красавіка, Позірк. З 6 па 12 красавіка (на 6:00) у Беларусь прыбыло 2.550 грамадзян Украіны (30 сакавіка — 5 красавіка — 2.590), вынікае са звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Транзітам праз Польшчу прыехала 2.050 чалавек (2.115), Літву — 482 (434), Латвію — 18 (37).
З пачатку года ў краіну ўехала 27.523 грамадзяніна Украіны: транзітам праз Польшчу — 20.529, праз Літву — 6.718, праз Латвію — 257, праз Украіну — 19.
Усяго з 24 лютага 2022 года, калі Расія пачала поўнамаштабную вайну, у Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбыло 174.015 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15.937, транзітам праз Польшчу — 118.317, праз Літву — 34.968, праз Латвію — 4.793.
“Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй, — заявіў у інтэрв’ю (https://pozirk.online/be/longreads/69063) “Позірку” ў лютым амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім. —Варта казаць аб звычайных паездках грамадзян Украіны ў Беларусь”.
Паводле яго слоў, у адкрытых крыніцах даных аб колькасці ўкраінцаў, якія выехалі з Беларусі не знайсці. “Сумленным і прыстойным з боку ГПК было б даваць гэтую статыстыку”, — лічыць дыпламат.
“Насамрэч гаворка ідзе не пра транзітных уцекачоў ці людзей, якія заехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулак. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян”, — адзначыў Кізім.


- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларускія незалежныя СМІ застаюцца медыя для Беларусі — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМедыяменеджар Аляксандраў на канферэнцыі БАЖ: Дзякуй усім, што беларуская журналістыка працягваеццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
