Кавалеўскі: Расія аднавіла імперыялістычны праект супраць усіх сваіх суседзяў

13 красавіка, Позірк. У тэроры ў дачыненні да суседніх краін абвінаваціў сучасную Расію намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі 13 красавіка, у Дзень памяці ахвяр Катыні.
Палітык адзначыў, што падчас Катынскіх растрэлаў у 1940 годзе “было пакарана смерцю каля 22.000 польскіх афіцэраў і ваеннапалонных з ліку інтэлігенцыі — этнічных палякаў, беларусаў, украінцаў і габрэяў”.
Апрача таго, звярнуў увагу Кавалеўскі, 13 красавіка 1940 года “Саветы пачалі гвалтоўную дэпартацыю сотняў тысяч беларусаў і ўкраінцаў з заходніх раёнаў Беларусі і Украіны ў Сібір і Казахстан”.
“Абодва гэтыя злачынствы сведчаць пра маштабы і сістэматычны характар тэрору і генацыду сталінскага рэжыму супраць суседніх народаў, — падкрэсліў ён. — Без асаблівага перапынку Расія аднавіла гэты імперыялістычны праект супраць усіх сваіх суседзяў”.
“Карумпаваны Лукашэнка і яго рэжым бяздумна служаць Крамлю ў справе ліквідацыі беларускага суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці і ўносяць значны ўнёсак у вайну Расіі супраць Украіны. Гэта злачынствы, якія ўсе краіны павінны разам спыніць і прыцягнуць Пуціна і Лукашэнку да адказнасці”, — дадаў прадстаўнік АПК.
24 лютага 2022 года Расія пачала паўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
