Лукашэнка разлічвае на “далейшае пашырэнне беларуска-в’етнамскіх сувязяў”

14 красавіка, Позірк. “Далейшае пашырэнне беларуска-в’етнамскіх сувязяў у розных галінах дзяржаўнай і гаспадарчай дзейнасці здольнае прынесці значную карысць абедзвюм краінам і народам”,-заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 14 красавіка з 80-годдзем генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі гэтай азіяцкай краіны Нгуена Фу Чонга.
У кароткім запісе на сваім сайце Лукашэнка таксама адзначыў заслугі юбіляра “ў справе добрасумленнага служэння Айчыне” і “з цеплынё” успомніў перамовы з ім у Мінску і Ханоі.
“Разлічваю на сустрэчы ў будучыні. Запрашаю вас у любы час зноў наведаць гасцінную Беларусь”, — гаворыцца ў віншаванні.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і В’етнамам устаноўленыя 24 студзеня 1992 года. Беларускае гандлёвае прадстаўніцтва ў Ханоі было пераўтворанае ў пасольства ў снежні 1997 года, в’етнамская дыпмісія ў Мінску адкрылася ў канцы 2003-га.
У снежні 2023 года ў Хашыміне адкрытае генеральнае консульства Беларусі.
Паводле даных МЗС, тавараабарот Беларусі і В’етнама ў 2021 годзе склаў 200,3 млн долараў (беларускі экспарт — 92,9 млн, в’етнамскія пастаўкі — 107,4 млн, адмоўнае сальда — 14,5 млн). Актуальных звестак у адкрытым доступе няма.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства

