У Брэсце адкрылася генеральнае консульства Казахстана

13 красавіка, Позірк. Генеральнае консульства Казахстана адкрылася 13 красавіка ў Брэсце, паведамляе прэс-служба гарадскога выканаўчага камітэта.
Адзначаецца, што на ўрачыстую цырымонію адкрыцця замежнай установы прыбыў казахстанскі міністр замежных спраў — намеснік прэм’ер-міністра Мурат Нуртлеу.
Адзначыўшы важнасць гэтай падзеі, дыпламат падкрэсліў, што стасункі паміж Казахстанам і Беларуссю развіваюцца “вельмі дынамічна, адкрываюцца новыя перспектывы для супрацоўніцтва”.
“У Казахстане з асаблівай цеплынёй ставяцца да Беларусі як да ключавога палітычнага, эканамічнага партнёра, надзейнага саюзніка і блізкага сябра. Апошнім часам казахстанска-беларускія стасункі значна рушылі наперад па шляху ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва”, — цытуюць Нуртлеу дзяржаўныя медыя.
У сваю чаргу намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Назарук адзначыў, што адкрыццё генконсульства падвышае “ўзровень і статус” двухбаковых стасункаў. “Гэта сведчыць пра тое, што даручэнні кіраўнікоў дзяржаў <…> па пашырэнні, інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння мы выконваем напоўніцу і недзе нават з апярэджаннем графіка”, — заявіў чыноўнік.
Варта адзначыць, што ганаровае консульства Казахстана працавала ў Брэсце з 6 траўня 2011 года, консульства па Брэсцкай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях — з 1 чэрвеня 2012-га.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Казахстанам усталяваныя 16 верасня 1992 года. Казахстанская амбасада ў Мінску адкрылася 9 студзеня 1993 года, беларуская ў Астане — 13 ліпеня 1997-га.

- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла амаль да 6,5 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 31 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаУкраінскі праект "Хачу жыць" апублікаваў спіс дэзерціраў з расійскага войска, сярод іх тры беларусыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаШэсць банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у кастрычніку на 43% перавышае паказчык гадавой даўнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

