У Баранавічах асудзілі другую буйную групу мясцовых жыхароў за ўдзел у пратэстах 2020 года
15 красавіка, Позірк. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы (Брэсцкая вобласць) 11 красавіка прызнаў 9 мясцовых жыхароў вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе праваабарончы сайт “Берасцейская Вясна”.
Суддзя Іна Паўлоўская прыгаварыла Эдуарда Апановіча, Аляксея Лескаўца да 1,5 года пазбаўлення волі; Алену Стахейка, Вольгу Тадро, Дзмітрыя Абрамовіча, Алега Арцюха, Алега Сяргеева, Дзмітрыя Хуту, Вячаслава Шкуцьку — да 1 года. Для ўсіх вызначаныя ўмовы агульнага рэжыму.
Працэс цягнуўся з 28 сакавіка 2024 года. Згодна з версіяй абвінавачання, у жніўні 2020-га згаданыя грамадзяне “выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый”.
Той жа суд на пачатку красавіка прыгаварыў да заключэння паводле таго ж крымінальнага артыкула 8 мясцовых жыхароў. Шэсць чалавек асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі, па адным — на 1 і 3 гады адпаведна.
Адзін з абвінавачаных, раней неаднаразова судзімы, у 2021 годзе быў асуджаны за забойства. Шляхам паглынання пакаранняў канчатковы тэрмін зняволення, вынесены яму судом, — 25 гадоў.
Двум фігурантам прызначана прымусовае лячэнне ад алкагалізму.
Паводле звестак следства, 10–11 жніўня 2020 года фігуранты гэтай справы ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту ў Баранавічах. Ніхто з іх віну не прызнаў.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка