Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб сумеснай вытворчасці лёгкага самалёта

15 красавіка, Позірк. Віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык і віцэ-прэм’ер — міністр прамысловасці і гандлю Расіі Дзяніс Мантураў падпісалі 15 красавіка ў Маскве пагадненне аб сумеснай вытворчасці лёгкага шматмэтавага самалёта “Асвей”, паведамляюць дзяржСМІ.
Напярэдадні падпісання кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін на перагаворах са сваім беларускім калегам Раманам Галоўчанкам у Маскве заявіў, паводле інфармацыі ТАСС, што “ў Саюзнай дзяржавы вялікая тэрыторыя, ёй патрэбны самыя сучасныя самалёты розных класаў, розных тыпаў для перавозак і пасажыраў, і грузаў. Таму мы пачынаем глыбокую кааперацыю ў сферы авіябудавання на аснове ўзаемнай выгады і раўнапраўнага выкарыстання і тэхналогій, і агульных вытворчых магутнасцей”.
Са свайго боку, Галоўчанка заявіў, што Беларусь гатова самастойна істотна нарасціць вытворчасць авіякампанентаў для сумесных з РФ праектаў, “кратна” павялічыўшы іх выпуск.
Пасля падпісання ён адзначыў, што “пагадненне заключана ў тым ліку ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі і забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту Беларусі і Расіі”. “Прычым мы знайшлі форму, пры якой Расія і Беларусь фактычна на парытэтных асновах інвесціруюць у гэты праект і адпаведна будуць з’яўляцца таксама сумесна ўласнікамі таго вырабу, які будзе створаны ў ходзе рэалізацыі гэтага важнага праекта”, — цытуюць беларускага прэм’ера дзяржСМІ.
22 лютага начальнік упраўлення планавання і прамысловасці Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Стэфановіч паведаміў, што на беларускіх прадпрыемствах будзе арганізаваны поўны цыкл вырабу сумеснага беларуска-расійскага самалёта “Асвей”. Выпуск першых экзэмпляраў, паводле яго слоў, запланаваны на 2026 год.
“Новы самалёт. З нуля пачынаецца распрацоўка на прадпрыемствах дзяржаўнага ваенна-прамысловага комплексу і прадпрыемстваў РФ, — заявіў Стэфановіч. — Пачата ўжо арганізацыя вытворчасці, закупка неабходнага абсталявання і ўзвядзення [адпаведных] цэхаў”.
Аб планах стварэння сумеснага з РФ самалёта Галоўчанка паведаміў у ліпені 2023 года.

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


