ААЦ ануляваў даменныя імёны не менш як дзевяць сайтаў у зоне .by

16 красавіка, Позірк. Інтэрнэт-сайт mediazona.bу (“Медыязона. Беларусь”) не працуе з-за таго, што Аператыўна-аналітычны цэнтр (ААЦ) ануляваў даменнае імя ў зоне .by, паведамляе тэлеграм-канал “Медыязона. Беларусь”.
“Сайт mediazona.bу часова не працуе. Зусім хутка мы пераедзем на новы адрас — не губляйцеся!” — адзначае рэсурс.
Таксама даменнае імя страцілі сайты Ex-Press.bу, “Медыя-Палессе”, zbsunion.by, newlife.by, intex-press.by. Усяго ў пераліку “экстрэмісцкіх” матэрыялаў 37 сайтаў з даменнай зонай .by, дакладная колькасць рэсурсаў, якія трапілі пад абмежаванні, невядомая.
Пра тое, што даменнае імя сайта дэ-юрэ ліквідаванага руху “За Свабоду” анулявана, паведаміў лідэр гэтай структуры, намеснік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Юрый Губарэвіч раней 15 красавіка.
Таксама ліст ААЦ з аналагічным тлумачэннем анулявання даменнага імя атрымаў медыя Reform.by. Рэдакцыя заявіла, што разглядае такія дзеянні як “цэнзуру і бессаромнае маніпуляванне ААЦ як нацыянальнага адміністратара даменнай зоны міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі”. Цяпер асноўнае даменнае імя сайта — reform.news, доступ да якога ў Беларусі заблакаваны.
Дамена пазбаўлена таксама папулярная крама беларускай сімволікі Symbal.bу, якая цяпер працуе з-за мяжы.
У студзені ААЦ пазбавіў дэ-юрэ ліквідаваную Беларускую асацыяцыю журналістаў права на кіраванне даменным імем baj.by – нібыта з-за выяўленых парушэнняў.
4 красавіка начальнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка падпісаў загад № 69, паводле якога “ў выпадку ўключэння ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў інфармацыйнай прадукцыі з указаннем інтэрнэт-рэсурсу і яго ідэнтыфікатара — даменнага імя, зарэгістраванага ў нацыянальнай даменнай зоне, запіс аб рэгістрацыі такога даменнага імя анулюецца па рашэнню адміністратара нацыянальнай даменнай зоны”.
Такое ануляванае даменнае імя ўносіцца ў спецыяльны пералік і “становіцца недаступным для рэгістрацыі на працягу перыяду знаходжання адпаведнай інфармацыйнай прадукцыі ў рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Таксама пазначана, што даменнае імя, запіс аб рэгістрацыі якога ануляваны, будзе выстаўляцца на аўкцыён не пазней за 45 каляндарных дзён з дня анулявання запісу (іншы тэрмін у дачыненні да канкрэтных даменаў можа быць вызначаны адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны ў апавяшчэнні).
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+