45 тыс. долараў на 100 дронаў для палка Каліноўскага сабралі за суткі

16 красавіка, Позірк. Спатрэбіліся ўсяго суткі, каб сабраць 45 тыс. долараў на набыццё 100 беспілотных лятучых апаратаў для палка імя Кастуся Каліноўскага, паведаміў ініцыятар збору ўкраінскі блогер Аляксандр Рыкаў (BalaganOFF).
“Гэта быў надзвычайны дзень, — падзяліўся ён уражаннямі ў сваім тэлеграм-канале. — Я проста захоплены беларусамі. Вы — малайцы”.
Сваю падзяку ўсім, хто ахвяраваў грошы, выказаў камандзір палка Дзяніс “Кіт” Прохараў.
Збор быў абвешчаны 15 красавіка. Ён быў “ўзгоднены з ПКК, сродкі сапраўды збіраюцца на набыццё дронаў”, — паведамілі “Позірку” ў прэс-службе баявой адзінкі.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (УСУ), а 21 траўня было абвешчана пра яго трансфармацыю ў полк у складзе двух батальёнаў — “Волат” і “Тэрор”. Пазней быў сфармаваны трэці — “Літвін”. Пасля “Тэрор” стаў асобным падраздзяленнем УСУ па-за складам палка.
25 верасня 2023 года ПКК абвясціў пра стварэнне новага батальёна “Western” з удзелам замежнікаў, у склад якога ўвайшлі “афіцэры краін НАТО і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы досвед у Іраку і Афганістане”.
У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага распачата крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка