Ціханоўская: Беларусь — наша краіна, і наш абавязак — выратаваць яе
16 красавіка, Позірк. Мэты і выклікі ў “такіх сферах, як правы чалавека і лёс палітзняволеных Беларусі, грамадзянская супольнасць, медыя, адукацыя, культура і прыватны сектар” абмеркавалі ў Бруселі прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) падчас сустрэчы са старшымі службовымі асобамі (Senior Officials Meeting) па пытанні дапамогі Еўрасаюза для дэмакратычнай Беларусі.
Пра гэта паведаміла прэс-служба АПК, адзначыўшы, што з беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі намеснік кіраўніцы кабінета Валерый Кавалеўскі, кіраўнік місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімір Астапенка і кіраўнік апарату АПК Валерый Мацкевіч. Таксама прысутнічалі дэлегаты Каардынацыйная рады і “прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці”.
З еўрапейскага боку ў перамовах удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх 27 дзяржаў ЕС, а таксама гендырэктар DG NEAR (Генеральны дырэктарат па перамовах аб суседстве і пашырэнні) Герт Ян Коопман і кіруючы дырэктар EEAS (Еўрапейская служба знешніх сувязяў) Міхаэль Зіберт.
Дэмакратычны лідар, кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская выступіла перад удзельнікамі ў фармаце відэазвароту, нагадаўшы пра тое, што “барацьба беларускага народу працягваецца чацвёрты год”, гаворыцца ў паведамленні.
“Гэта не для слабых духам. Гэта патрабуе бясконцай энергіі, асабістых ахвяр, настойлівасці і мужнасці перад тварам пераследу і запалохвання. Нашыя задачы сталі больш складанымі і небяспечнымі. Масавыя рэпрэсіі і тысячы палітзняволеных — наш штодзённы асабісты боль. Дыктатар дазволіў Расіі пачаць вайну супраць Украіны. Ён таксама падвергнуў нашу краіну агрэсіўнай палітыцы Расіі — па дэмантажы дзяржаўнасці і знішчэнні нацыянальнай ідэнтычнасці”, — адзначыла Ціханоўская.
Дэмлідар дадала, што ў гэтых “варожых умовах дзейсны дэмакратычны рух каштоўны як ніколі”.
“Нас нельга вінаваціць ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы Беларусі. Таму што гэта наша краіна, і наш абавязак — выратаваць яе. Поспех нашай справы патрабуе дынамічнай і разнастайнай грамадзянскай супольнасці, гнуткіх і крэатыўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама моцных палітычных структур, якія адпавядаюць выклікам і задачам”, — падкрэсліла палітык.
Ціханоўская заявіла, што беларуская нацыя павінна вярнуцца ў еўрапейскую сям’ю, да якой належыць, дэмакратычная, незалежная, еўрапейская Беларусь — гэта агульная мэта. “Мы павінны працягваць працаваць на гэтым шляху разам”, — адзначыла яна.
Кавалеўскі ў сваю чаргу падкрэсліў, што “беларускі дэмакратычны рух змагаецца супраць найскладанейшага крызісу ў Беларусі”.
“Дзеянні Лукашэнкі і Пуціна разбураюць нашае грамадства і нашу ідэнтычнасць і пагражаюць незалежнасці Беларусі. Менавіта ад дзеянняў беларусаў залежыць нашае будучае, і падтрымка з боку міжнароднай супольнасці дазваляе рэалізаваць суб’ектнасць беларускага народа. Беларусь валодае значным патэнцыялам, і менавіта дэмакратычная Беларусь будзе ў стане яго рэалізаваць”, — сказаў намеснік кіраўніцы АПК.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка