Дзяржорганы Польшчы перадавалі беларускім уладам інфармацыю аб палітэмігрантах — ЦБС

16 красавіка, Позірк. Польскія дзяржаўныя органы перадавалі ў амбасаду Беларусі даные аб палітычных эмігрантах, якія знаходзяцца ў краіне пад міжнароднай абаронай. Такую заяву 16 красавіка зрабіла няўрадавая арганізацыя Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС).
Удакладняецца, што “ўцечкі не мелі сістэмнага характару”, яны адбыліся “з-за няведання закона асобнымі чыноўнікамі”, ЦБС мае інфармацыю аб “некалькіх падобных выпадках”.
Арганізацыя падкрэслівае, што звесткі перадаваліся “не Упраўленнем па справах замежнікаў”.
“Магу запэўніць, што такія выпадкі сапраўды мелі месца, кіраўніца аддзела прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская займаецца гэтай справай”, — паведаміў “Позірку” прэс-сакратар цэнтра Антось Жукаў.
На думку ЦБС, “інцыдэнт выклікае сур’ёзныя асцярогі”, бо “парушае прынцыпы прыватнасці і бяспекі грамадзян, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай”.
“Згодна з законам аб прадастаўленні замежнікам абароны на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, даныя гэтых асоб не могуць быць перададзеныя органам замежных дзяржаў, якія могуць прадстаўляць пагрозу іх бяспецы”, — адзначае арганізацыя.
На думку Дабравольскай, “прынцыповае значэнне” мае тое, што беларусы ў Польшчы “ўжо знаходзяцца ва ўразлівым становішчы праз палітычную сітуацыю” ў Беларусі.
“Яны шукаюць абарону і бяспеку ў іншых краінах, і перадача іх даных у амбасаду Беларусі можа пацягнуць за сабой сур’ёзныя наступствы для іх і іх сем’яў. Азначанае дзеянне таксама падрывае давер да сістэмы абароны і міжнародных абавязацельстваў Польшчы ў гэтай галіне”, — адзначыла прадстаўніца ЦБС.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

