Сродкі ад продажу фотакнігі пра полк Каліноўскага пойдуць на грузавыя квадрацыклы

17 красавіка, Позірк. Першая фотакніга, прысвечаная палку імя Кастуся Каліноўскага (ПКК), выйшла накладам 100 экзэмпляраў дзякуючы фінансавай падтрымцы беларускіх дыяспар у ЗША і Польшчы.
“Наклад прадаецца з мэтай збору сродкаў для набыцця мінімум дзесяці грузавых квадрацыклаў, — паведаміла “Позірку” прэс-служба ПКК. — Асабліва ўвесну і ў дрэннае надвор’е яны вельмі патрэбныя для хуткай дастаўкі боепрыпасаў і іншых дробных грузаў на баявыя пазіцыі — “на нуль” (лінію сутыкнення. — “Позірк”.).
Укладальнікі называюць выданне каштоўным гістарычным артэфактам: “Сёння гэта, мабыць, адзіная поўная гісторыя палка”.
“Паспрабавалі даць магчымасць чытачу крыху “пажыць” жыццём беларускіх добраахвотнікаў, прайсці за імі ад горада да горада, прыблізна адчуць дух рызыкі, вайны, братэрства, а яшчэ перажыць моманты поспехаў, падтрымкі і гонару, — адзначыў прадстаўнік прэс-службы. — Галоўнае, вядома, будзе расказана і паказана пасля перамогі”.
Праект ствараўся “вялікай групай людзей з самога палка”. Даверыць такую працу некаму звонку, як тлумачаць у ПКК, “немагчыма з меркаванняў прыватнасці”.
“Шэраг фатаграфій патрабаваў “блюра” (размыцця. — “Позірк”.) асоб і спецыяльнай апрацоўкі. На стварэнне альбома спатрэбіліся месяцы <…>. Фотаматэрыял адбіраўся з тысяч кадраў. Не ўсе фота ідэальнай якасці, таму што зроблены байцамі <…> “на хаду”, — удакладнілі ў ПКК.
Выданне ў цвёрдай вокладцы налічвае больш за 130 старонак і “ўтрымлівае ў сабе працу ваенкораў ПКК, ўнікальныя фатаграфіі з асабістых архіваў байцоў і іх успаміны”.
З 18 красавіка кнігу можна набыць шляхам ахвяравання ў памеры 100 долараў на мэтавы рахунак для збору на квадрацыклы. Адрас дастаўкі і скрыншот аплаты прапануецца даслаць у асабістыя паведамленні ў акаўнт ПКК ў “Інстаграме”.
45 тыс. долараў на 100 дронаў для палка Каліноўскага сабралі за суткі
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь першая па зарплаце ў ЕАЭС толькі ў адным з 19 відаў дзейнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 404 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



