Праз пажар прыпынены рух у пункце пропуску Мядзінінкай на мяжы Беларусі і Літвы

19 красавіка, Позірк. Праз пажар у пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) прыпынены рух транспарту ў абодвух напрамках, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.
Паводле інфармацыі ведамства, узгаранне адбылося ў ангары Віленскай тэрытарыяльнай мытні.
Паведамленне аб пажары паступіла ў экстранныя службы ў 2:40 19 красавіка. Агонь быў патушаны ў 6:49.
Паводле звестак літоўскай паліцыі, інцыдэнт адбыўся падчас дагляду аўтамабіля Porsche Cayenne. У выніку згарэў аўтамабіль, даглядальны ангар і частка адміністрацыйнага будынка. Адзначаецца, што ў выніку здарэння людзі не пацярпелі.
Пра прычыны ўзгарання не паведамляецца.
17 красавіка стала вядома, што ў сярэдзіне траўня Літва можа закрыць пункт пропуску Шальчынінкай (Беняконі).
18 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСур'ёзных інвестыцый у турызм чакаць складана пры яго цяперашніх фінансавых паказчыках — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛабковіч пра кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары": Не лічу, што гэты напрамак зараз верагодны, асабліва ў эміграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


