Спіс месцаў альтэрнатыўнай службы дапоўнены двума дамамі састарэлых і цэнтрам сацабслугоўвання

19 красавіка, Позірк. Трыма сацыяльнымі ўстановамі дапоўнены спіс арганізацый, дзе грамадзяне Беларусі могуць праходзіць альтэрнатыўную службу замест вайсковай, вынікае з пастановы Міністэрства працы і сацабароны № 17 ад 8 красавіка.
Згодна з дакументам, апублікаваным 18 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, гаворка пра Дамачоўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў (Брэсцкі раён), Курылавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці), а таксама Бярозаўскі тэрытарыяльным цэнтр сацабслугоўвання (Брэсцкая вобласць).
Без уліку новых месцаў праходжання альтэрнатыўнай службы ў пераліку, зацверджаным 31 мая 2016 года, фігуруе 371 установа сферы аховы здароўя, сацабслугоўвання, жыллёва-камунальнай, сельскай і лясной гаспадаркі, арганізацыі, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгуначных шляхоў.
Альтэрнатыўная служба не звязана са службай ва Узброеных сілах, іншых войсках і вайсковых фарміраваннях.
На яе могуць быць накіраваныя прыдатныя да прызыву на тэрміновую службу і службу ў рэзерве грамадзяне, якія асабіста заявілі, што прыняцце вайсковай прысягі, нашэнне, выкарыстанне зброі або непасрэдны ўдзел у вытворчасці і абслугоўванні зброі, боепрыпасаў і баявой тэхнікі “супярэчаць іх рэлігійным перакананням у той меры, у якой становіцца немагчымым праходжанне вайсковай службы”.
Грамадзяне без вышэйшай адукацыі праходзяць альтэрнатыўную службу на працягу 36 месяцаў, з ёй — 24.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 2,4 тыс. чалавек — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 29 снежня 2025 года — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаГалоўчанка: Бачым анамальна нізкую для снежня інфляцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі працуюць больш за 480 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



