За тыдзень у Беларусь прыбылі 2.926 грамадзян Украіны — Дзяржпагранкамітэт
19 красавіка, Позірк. З 13 па 19 красавіка (на 6.00) у Беларусь прыбыло 2.926 грамадзян Украіны (30 сакавіка — 5 красавіка — 2.550), сведчаць даныя Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Транзітам праз Польшчу накіравалася 2.422 чалавекі (2.050), Літву — 477 (482), Латвію — 27 (18).
З пачатку года ў краіну ўехала 30.449 грамадзян Украіны: транзітам праз Польшчу — 22.951, праз Літву — 7.195, праз Латвію — 284, праз Украіну — 19.
Агулам з 24 лютага 2022 года, калі Расія пачала поўнамаштабную вайну, у Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбыў 176.941 грамадзянін Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15 937, транзітам праз Польшчу — 120.739, Літву — 35.445, Латвію — 4.820.
“Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй, — заявіў у інтэрв’ю “Позірку” ў лютым амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім. — Варта казаць пра звычайныя паездкі грамадзян Украіны ў Беларусь”.
Паводле яго слоў, у адкрытых крыніцах даных пра колькасць украінцаў, якія выехалі з Беларусі, не знайсці: “Сумленным і прыстойным з боку ДПК было б даваць гэтую статыстыку”.
“Насамрэч гаворка ідзе не пра транзітныя ўцекачоў ці людзей, якія ўехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулак. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян”, — адзначыў дыпламат.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка