МУС пацвердзіла смерць палкоўніка міліцыі, які кіраваў разгонам пратэстаў у Пінску
19 красавіка, Позірк. Хуткая смерць 47-гадовага палкоўніка міліцыі, начальніка Ленінскага РАУС Брэста Дзмітрыя Каравякоўскага, пацвердзіла газета МУС “На страже”.
Што стала прычынай, не паведамляецца.
Пра смерць Каравякоўскага 15 красавіка паведаміў тэлеканал “Белсат” са спасылкай на свае крыніцы.
Каравякоўскі нарадзіўся ў Пінску (Брэсцкая вобласць), страціў маці ў 16 гадоў. Ягоны бацька і брат працавалі ў сістэме МУС. Быў назначаны начальнікам РАУС Ленінскага раёна Брэста ў жніўні 2021 года.
З вясны 2019 года ён быў начальнікам міліцыі ў родным горадзе, дзе асабіста кіраваў разгонам акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года.
Пінскі пратэст быў адным з самых моцных у рэгіёнах. Паводле звестак праваабарончага цэнтру “Вясна”, супраціўленне пінчукоў было справакавана сілавікамі і асабіста Каравякоўскім.
Увечары 9 жніўня 2020 года жыхары горада пачалі збірацца каля выбарчых участкаў, каб даведацца пра вынікі выбараў. Іх накіравалі да гарвыканкаму, тлумачачы гэта тым, што ўсе даныя перададзены туды.
Каля гарвыканкаму сабралася каля тысячы чалавек, да іх выйшаў Каравякоўскі і нейкі чыноўнік. Яны прапанавалі вылучыць пяць дэлегатаў, якія паразмаўляюць з кіраўніцтвам горада. Пяць дэлегатаў зайшлі ў будынак, але з яго не вышлі. Пінчукі прачакалі каля дзвюх гадзін. Пазней высветлілася, што за гэты час у горад прыбыла падмацаванне сілавікоў. Людзей сталі атачаць. Яны пачалі прарывацца з кальца. Адбыліся масавыя затрыманні і сутыкненні з міліцыяй, 109 супрацоўнікаў якой пасля былі прызнаныя пацярпелымі.
Вядомыя імёны 27 фігурантаў “пінскай справы”. Многія з іх прызнаны палітзняволенымі. Напрыклад, Алег Рубец, якога ва ўзросце 19 гадоў прыгаварылі да 5,5 года пазбаўлення волі за тое, што ён кінуў у супрацоўніка міліцыі жменю зямлі.
Рубцу дадалі да тэрміна яшчэ 1,5 гады паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне). 22-гадовы юнак правёў у ШІЗА каля 200 сутак.
У верасні 2021 года ў інтэрв’ю сайту “ОНЛАЙН БРЭСТ” Каравякоўскі сказаў: “Уся гэтая пратэстная актыўнасць рыхтавалася дзесяцігоддзямі. У гэта былі ўкладзены немалыя грошы і рэсурсы. Працавалі розныя “спячыя ячэйкі”, якія ў любы момант былі гатовы да дэстабілізацыі грамадства. У Пінску шматлікіх такіх людзей я ведаў асабіста. На жаль, там аказаліся і многія дабрачынныя арганізацыі. З’явіліся трыгеры, людзі рэзка сталі цікавіцца палітыкай”.
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка