Праваабаронца Судаленка ў Еўрапарламенце: Лукашэнку неабходна паставіць ўльтыматум, інакш смерцяў у турмах будзе больш

9 красавіка, Позірк. Аляксандру Лукашэнку “неабходна паставіць жорсткі ўльтыматум і запатрабаваць вызваліць палітвязняў, інакш смерцяў у турмах будзе больш”, заявіў падчас сустрэчы дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Еўрапейскага парламента праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Судаленка спыніўся на асабістым досведзе знаходжання у беларускай турме, нагадаўшы “пра катаванні, пра нечалавечыя ўмовы, у якіх утрымліваюць палітычных [зняволеных]”, якіх “сілком адпраўляюць на брудную і шкодную працу ў халодныя прамысловыя цэхі”.
“Улічваючы вялікую працягласць гэтых выпрабаванняў, нешматлікія выжывуць без шкоды для свайго здароўя. І мае думкі сёння пра 60-гадовага беларускага паплечніка па праваабароне Алеся Бяляцкага, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, кінутага ў турму на 10 гадоў. Яго трымаюць у халоднай адзіночнай камеры, адкуль прыходзяць навіны аб прыкметным пагаршэнні яго здароўя. І я не знаходжу адказ на пытанне, што мы будзем рабіць, калі ў адзін з дзён даведаемся, што яго здароўе не вытрымала катаванняў”, — адзначыў Судаленка.
Вязні сумлення вымушаныя хадзіць са спецыяльнымі жоўтымі біркамі і ўмовы ўтрымання для палітвязняў непараўнальна больш жорсткія, чым у астатняга кантынгенту, дадаў ён.
Судаленка быў затрыманы 18 студзеня 2021 года, яго абвінавацілі ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, “падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні” (ч. 1 і 2 арт. арт. 342 КК).
3 лістапада 2021 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля (суддзя Сяргей Салоўскі) прыгаварыў праваабаронцу да трох гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Вызваліўся пасля адбыцця пакарання ў ліпені 2023 года і пакінуў краіну.
Яго зноў пераследуюць у крымінальным парадку.
10 красавіка стала вядома пра смерць Аляксандра Кулініча, ягога пераследавалі паводле палітычных матываў, ў брэсцкім СІЗА
20 лютага 2024 года ў Мінскай раённай бальніцы памёр 63-гадовы журналіст і грамадскі актывіст, былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік, які меў інваліднасць другой групы і праблемы з сэрцам. У бальніцу яго даставілі з бабруйскай калоніі № 2, дзе ён адбываў пакаранне. Да гэтага ён ўтрымліваўся ў магілёўскай калоніі № 15.
У студзені гэтага года памёр 50-гадовы Вадзім Храсько ў папраўчай калоніі № 3 (пасёлак Віцьба Віцебскага раёна), 21 траўня 2022 года ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) загадкава памёр 50-гадовы актывіст і грамадскі дзеяч Вітольд Ашурак, 7 траўня 2023-га ў згаданай віцебскай калоніі — 61-гадовы блогер і актывіст з хворым сэрцам Мікалай Клімовіч, 11 ліпеня 2023-га — прывезены ў бальніцу з гродзенскай турмы № 1 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, у якога дыягнаставалі прабадную язву страўніка.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка