Ціханоўская: Лукашэнка фактычна знішчыў сам прафсаюзны рух

19 красавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка не проста пазбавіўся пратэсных лідараў, але фактычна знішчыў сам прафсаюзны рух, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале з нагоды другой гадавіны затрымання кіраўніцтва Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП).
“Рэжым паказальна расправіўся над людзьмі, у чарговы раз паказаўшы — важней задушыць галасы беларусаў, чым пачуць іх”, — адзначыла палітык.
За апошнія чатыры гады ў Беларусі было знішчана больш за 1.600 некамерцыйных арганізацый, дадала яна.
“Прапаганда любіць называць Беларусь сацыяльнай дзяржавай, — адзначыла Ціханоўская. — Але правы на працу і сацыяльную абарону тут даўно не актуальныя. Яны падмененыя абавязкамі выплачваць прафсаюзныя ўзносы і наведваць інфармацыйныя гадзіны, дзе ва ўсіх праблемах беларусаў вінавацяць Захад і Амерыку. Варта ж толькі абурыцца і ўказаць на тое, што сацыяльная дзяржава павінна клапаціцца пра здароўе працоўных завода або браць выдаткі па лячэнні і адпачынку дзяцей, як атрымаеш тэрмін”.
Палітык таксама канстатавала, што замест прафсаюзаў правы працаўнікоў цяпер “абараняюць” ідэолагі”. Яна настойвае, што прафсаюзы — “гэта не пра “вывезці працоўных на мерапрыемства для масавасці”, а “пра абарону правоў і свабодаў, пра магчымасць пастаяць за сябе, дабіцца дастойнага заробку і паважлівага стаўлення ў любой сітуацыі, пра адпаведнасць сучасным стандартам працы”.
“Я ўпэўненая: беларусы гэта цудоўна разумеюць і ведаюць, чаго хочуць — каб з іх меркаваннем лічыліся. Каб былі абароненыя іх інтарэсы, а не інтарэсы тых, хто гатовы карыстацца іншымі, запалохваючы жорсткасцю і турэмнымі тэрмінамі”, — адзначыла Ціханоўская.
18–19 красавіка 2022 года па Беларусі пракацілася хваля вобшукаў і затрыманняў актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. У СІЗА КДБ змясцілі лідара прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча, прафсаюзнага актывіста Вацлава Арэшку, намесніка старшыні БКДП Сяргея Антусевіча, кіраўніка ячэйкі Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Мікалая Шараха і намесніка старшыні Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) Аляксандра Еўдакімчыка (пасля ўсе незалежныя прафсаюзы, што ўваходзілі ў структуру БКДП, былі ліквідаваныя).
Былі затрыманыя лідар БКДП Аляксандр Ярашук, старшыня СПМ Аляксандр Бухвостаў, актывісты Віталь Чычмараў, Ірына Бут-Гусаім, Ігар Леднік. Апошні памёр 20 лютага 2024 года ў Мінскай раённай бальніцы (афіцыйна — ад спынення сэрца). Туды яго даставілі з бабруйскай калоніі № 2 (Магілёўская вобласць), дзе мужчына адбываў вынесены у рамках палітычна матываванай справы тэрмін пакарання — 3 гады пазбаўлення волі.
26 снежня 2022 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў старшыню БКДП Аляксандра Ярашука (цяпер яму 72 гады) да 4 гадоў пазбаўлення волі, яго намесніка Сяргея Антусевіча — да 2, бухгалтара Ірыну Бут-Гусаім — да 1,5 (апошнія двое ўжо на волі). Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Акрамя таго, паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы) асобна прызнаны вінаватым Ярашук, які неаднаразова публічна выступаў супраць санкцый.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”, толькі з красавіка 2022 года па жнівень 2023-га ў Беларусі было затрымана больш за 35 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў. Акрамя кіраўніцтва і членаў вышэйзгаданых прафарганізацый, рэпрэсіям падвергнулі прафсаюзных актывістаў на прадпрыемствах “Гродна Азот”, “Нафтан”, “Беларуськалій” ды інш.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка