Мінск 12:49

Выбаркам КР правярае кандыдатаў з груп кіраўніка ByPol Азарава і блогера Шабуцкага

Аляксандр Азараў і Максім Шабуцкі (злева направа)
Калаж: "Позірк" (скрыншоты выступаў)

20 красавіка, Позірк. Камісія па выбарах у Каардынацыйную раду (КР) правярае кандыдатаў, уключаных у спісы “Закон і Правапарадак” на чале з кіраўніком арганізацыі ByPol Аляксандрам Азаравам і “Незалежныя беларусы”, якую ачольвае відэаблогер Максім Шабуцкі.

Тэлеграм-канал КР паведаміў 20 красавіка, што гэтыя групы “даслалі ўсе неабходныя дакументы, выканалі гендарныя і іншыя патрабаванні, атрымалі індывідуальныя ідэнтыфікацыйныя коды і перайшлі на этап верыфікацыі членаў спісаў”. 

“Ад лідара спісу “Салідарнасць” Георгія Дзмітрука выбарчая камісія чакае ўдакладняючы дакумент”, — гаворыцца ў паведамленні.

Аб’яднанне “Салідарнасць”, у якое ўваходзяць партыя “Народная Грамада” (даўно ліквідаваная ў Беларусі, але мае міжнароднае прызнанне) і частка беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, абвясціла пра супольны ўдзел у выбарах напярэдадні.

18 красавіка намер удзельнічаць у выбарах у КР выказали кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і кіраўнік дэ-юрэ ліквідаванага ў Беларусі “Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч.

Выбары ў Каардынацыйную раду трэцяга склікання пройдуць 25–28 траўня.

Апошняя дата рэгістрацыі кандыдатаў — 22 красавіка. З 25 красавіка па 25 траўня пройдзе перыяд агітацыі.

"БХД" і "Народная грамада" аб'явілі аб сумесным удзеле ў выбарах у Каардынацыйную раду

19 красавіка, Позірк. Палітычныя партыі "Народная Грамада" і "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" заявілі пра сумесны ўдзел ў выбарах у Каардынацыйную раду (КР) адзіным спісам “Салідарнасць”, паведаміў у "Фэйсбуку" выконваючы абавязкі кіраўніка "Грамады" Яўген Вільскі. "Прымаючы да ўвагі гістарычную значнасьць падзей у …
Падзяліцца: