У першым квартале ў Польшчы затрымана 119 чалавек за дапамогу нелегальнай міграцыі

21 красавіка, Позірк. У студзені — сакавіку 2024 года ў Польшчы затрымана 119 чалавек, якія маюць дачыненне да арганізацыі і садзейнічання замежнікам у незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы.
Паводле звестак Памежнай аховы Польшчы, 94 з затрыманых (79%) — замежнікі. Сярод іх, удакладняе ведамства, 48 украінцаў (51% ад усёй колькасці замежнікаў), 12 беларусаў (12,8%), 7 грузін (7,4%).
Адзначаецца, што ў 2023 годзе за дапамогу нелегальнай міграцыі польскія памежнікі затрымалі 973 чалавекі, замежнікамі былі 890 з іх (91,5%). Амаль палова затрыманых летась замежнікаў украінцы — 416 (51,7%), 111 — грузіны (12,5%), 60 — беларусы (6,7%).
“Людзей, якія перавозяць мігрантаў без права пражывання, затрымліваюць па ўсёй Польшчы. Найбольшая колькасць інцыдэнтаў зафіксавана ў Падляскім ваяводстве, недалёка ад мяжы з Беларуссю, і ў заходняй частцы краіны, каля польска-нямецкай мяжы”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Памежная ахова Польшчы падкрэслівае, што за садзейнічанне нелегальнай міграцыі прадугледжана як крымінальнае пакаранне — да 8 гадоў пазбаўлення волі, так і адміністрацыйнае — дэпартацыя з забаронай на ўезд у Шэнгенскую зону на 5–10 гадоў.
“Гэта азначае, што замежніка дастаўляюць да дзяржаўнай мяжы краіны паходжання і там перадаюць супрацоўнікам службаў гэтай краіны”, — адзначае ведамства.
Паведамляецца, што ў першым квартале вынесена “амаль 50 рашэнняў” аб выправаджэнні замежнікаў, якія маюць дачыненне да перавозкі нелегальных мігрантаў.
Паводле звестак на 19 красавіка, з пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 9.054 спробы незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі: Польшча — 7.634 (84,3%), Латвія — 1.259 (13,9%), Літва — 161 (1,8%). Актыўнасць мігрантаў з пачатку года практычна зраўнялася з узроўнем таго ж перыяду 2023-га (9.390).
У красавіку суседнія краіны ЕС зафіксавалі 4.262 спробы парушэння мяжы з боку Беларусі (Польшча — 3.753, Латвія — 484, Літва — 25). Гэта ў 2,1 разы больш, чым за 18 дзён красавіка мінулага года, і на 23,9% больш, чым за ўвесь месяц.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства6 чэрвеня ў Беларусі зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства