Ціханоўская выступіць перад спікерамі парламентаў 37 краін
21 красавіка, Позірк. На канферэнцыі спікераў парламентаў краін Еўрасаюзу Святлана Ціханоўская заявіць пра неабходнасць адзінай стратэгіі ЕС у дачыненні да Беларусі і “распавядзе пра ролю Беларусі ў кантэксце вайны і рэгіянальнай бяспекі”, паведаміла прэс-служба дэмакратычнага лідара.
Падкрэсліваецца, што Ціханоўская выступіць перад спікерамі парламентаў 37 краін.
“Адна з мэтаў візіту — нагадаць, што трэба ізаляваць рэжым [Аляксандра Лукашэнкі], але не беларусаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Трэба адрозніваць беларусаў ад прарасійскага рэжыму. Беларусы супраць гэтага рэжыму, і іх трэба падтрымліваць, у тым ліку выдаваць ім візы”.
Ціханоўская таксама “закліча парламенты ствараць групы сяброў Беларусі, адвакатаваць падтрымку для Беларусі перад урадамі сваіх краін, арганізаваць праграмы стажыровак для маладых беларусаў”, дадалі ў прэс-службе.
Таксама ў праграме двухбаковыя сустрэчы Ціханоўскай са спікерамі, у тым ліку на тэму дапамогі незалежным медыя і грамадскай супольнасці, рэпрэсаваным і іх сем’ям. Як адзначае прэс-служба, дэмлідар абмяркуе з лідарамі парламентаў дэмакратычных краін магчымасці ціску на рэжым і крокі па вызваленні палітвязняў, адзначае прэс-служба.
Акрамя гэтага, Ціханоўская возьме ўдзел у сесіі “Стратэгічная аўтаномія Еўрапейскага саюзу сутыкнулася з новымі выклікамі для ліберальных дэмакратый у часы сацыяльных сетак і штучнага інтэлекту ў дачыненні да замежнай і абароннай палітыкі: незаконнае ўварванне Расіі ва Украіну і канфлікт на Блізкім Усходзе“.
Канферэнцыя спікераў парламентаў краін ЕС пройдзе 22–23 красавіка ў Пальма-дэ-Маёрцы (Іспанія).
18 красавіка дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі заявіў, што на канферэнцыі будзе два “асаблівых госця” — кароль Іспаніі і Ціханоўская. Паводле яго слоў, гэта “візіт унікальны, такога ў гісторыі Беларусі ніколі не было”.
Парламенты розных краін, падкрэсліў Кучынскі, “на практычным і сімвалічным узроўні могуць шмат чым дапамагчы” Беларусі. Ён згадаў праграмы падтрымкі, рэабілітацыі былых палітвязняў і праграму апякунства ад парламентарыяў.
Канферэнцыя спікераў парламентаў краін ЕС — штогадовы форум, у якім таксама прымаюць удзел кіраўнікі парламентаў краін — кандыдатаў у Еўрасаюз. З’яўляецца пляцоўкай для абмену думкамі, інфармацыяй і вопытам, накіраваная на павышэнне ролі заканадаўчых органаў улады, падтрымлівае іх супрацоўніцтва і кантралюе каардынацыю міжпарламенцкай дзейнасці ЕС на самым высокім узроўні.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУсе вобласці Беларусі другі месяц запар дэманструюць запаволенне росту ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаBEROC: Эканамічны і электаральны цыклы ў Беларусі цесна ўзаемазвязаныя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБольш за ўсё за год прадукты харчавання ў ЕАЭС падаражэлі ў Беларусі і РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПрацадаўцаў абавяжуць кампенсаваць выдаткі на мэтавікоў ў выпадку непрымальная іх на працуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНаўседа заклікаў Еўракамісію даць Літве інструменты для барацьбы з нелегальнай міграцыяй (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+