Ціханоўская: Лукашэнку і Пуціну патрэбная вайна, каб падтрымліваць свае рэжымы

14 сакавіка, Позірк. У адрозненне ад Украіны, Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка не хочуць міру, ім патрэбная вайна, каб падтрымліваць свае рэжымы і апраўдваць унутраныя рэпрэсіі, такое меркаванне выказала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, каментуючы сустрэчу згаданых палітыкаў, якая адбылася напярэдадні ў Маскве.
“Нелегітымны Лукашэнка бяжыць да Пуціна, клянецца ў вернасці, прадае Беларусь і скардзіцца на ворагаў, — напісала яна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. — Ён, як і Пуцін, адзін з найбуйнейшых спекулянтаў на вайне. І ніводзін з іх не хоча, каб гэтая вайна скончылася”.
Галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, у сваю чаргу, мяркуе, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп загнаў Пуціна і Лукашэнку ў пастку, цяпер “абодва дыктатары спрабуюць знайсці выйсце”.
“Што відавочна: яны не гатовыя да мірнага даравору і асцерагаюцца, што ён можа аслабіць іх. Тон Лукашэнкі таксама змяніўся: ён перайшоў ад усхвалення Трампа да крытыкі, занепакоены яго непрадказальнасцю”, — адзначыў Вячорка. Ён звярнуў увагу на тое, што Лукашэнка нават папярэдзіў Пуціна, каб той “не паддаваўся на хітрыкі” амерыканскага прэзідэнта.
“Дыктатары аддаюць перавагу свету, дзе ўсё вызначана і кантралюецца”, — канстатаваў галоўны дарадца Ціханоўскай.
На яго думку, Пуцін і Лукашэнка “ўстрывожаныя планам ЕС па пераўзбраенні Еўропы” і спрабуюць яго падарваць. “Яны мараць вярнуцца да таго, як было раней, калі Еўропа залежала ад расійскай нафты і газу. Але гэты час мінуў”, — падкрэсліў Вячорка.
“Лукашэнка ў чарговы раз прысягнуў у вернасці, сцвярджаючы, што беларусы падтрымліваюць Расію, — гэта адкрытая хлусня. На самой справе яго ўлада хісткая, ён мае патрэбу ў падтрымцы Пуціна больш чым калі-небудзь. Ён кажа пра моцную грамадскую падтрымку, але хутка пераходзіць да асцярог з нагоды “ўнутраных ворагаў”, — адзначыў палітык.
Кажучы пра паглыбленую ваенную, палітычную і эканамічную інтэграцыю, якую абмяркоўваюць кіраўнікі рэжымаў у Мінску і Маскве, Вячорка падкрэсліў, што “Лукашэнка плаціць за падтрымку Пуціна суверэнітэтам Беларусі”.
Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з візітам у Маскве з 13 сакавіка. На сумеснай прэс-канферэнцыі па выніках перагавораў ён сярод іншага заявіў, што “калі Расія дамовіцца з ЗША, то “труба” Еўропе і Украіне разам узятым”. Еўропа ж, на яго думку, павяла сябе ў пытанні Украіны “недальнабачна”.
14 сакавіка Лукашэнка выступіць у Савеце Федэрацыі РФ.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗапчасткі для лесанарыхтоўчай тэхнікі трапілі пад санкцыі як тавары двайнога прызначэння — кіраўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБезадказная ўлада пабудавала бессэнсоўную АЭС і зладзіла палітычны Чарнобыль — дарадца Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларускай акцыі ў Вільнюсе заходнія актывісты выступілі супраць ядзернай зброі і БелАЭСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў трох населеных пунктах Беларусі тэмпература апусцілася да рэкордных адзнак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ гадавіну Чарнобылю дэмсілы заклікаюць спыніць БелАЭС і вярнуць без’ядзерны статус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Для дыктатараў звычайная справа — спрабаваць вербаваць, шпіёніць, каб разбурыць сяброўства паміж народаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВатыкан працуе над тым, каб узнімаць нязручныя для рэжыму пытанні, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНельга дапусціць, каб рэжым Лукашэнкі будаваў другую АЭС, пераследуючы палітычныя мэты — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаСтаніслава Гліннік не будзе прэтэндаваць на пасаду спікера КРМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства