Памежнікі адпрацавалі на вучэннях “пошук і ліквідацыю дыверсійна-разведвальных груп”

21 красавіка, Позірк. У рамках “вучэнняў манеўраных груп” вайскоўцы “адпрацавалі пытанні падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнні, а таксама тактыкі спецыяльных дзеянняў”, паведаміў 21 красавіка Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі (ДПК).
Вучэнні, як заяўляецца, прайшлі 12–20 красавіка ва ўсіх памежных злучэннях.
Спецыяльнымі дзеяннямі, адпрацаванымі “манеўранымі групамі”, названыя “прыёмы правядзення засадных мерапрыемстваў, пошук і ліквідацыя дыверсійна-разведвальных груп на адкрытай мясцовасці і ў будынках”.
“Ва ўмовах, набліжаных да рэальных”, гаворыцца ў паведамленні, памежнікі “здзейснілі шматкіламетровыя пешыя маршы, адтачылі тактыку вядзення бою, адбіцця нападаў на палявы лагер, а таксама аказання дапамогі пацярпелым і іх эвакуацыі”.
“Важным этапам вучэнняў стала адпрацоўка пытанняў мер маскіроўкі падраздзялення, забеспячэння ўласнай бяспекі і аховы лагера”, — адзначае ДПК.
Ведамства падкрэслівае, што “палявыя выхады манеўраных груп” праводзіліся ў рамках “праверкі органаў памежнай службы Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі”.
Сцвярджаецца, што дзеянні падраздзяленняў “атрымалі станоўчую ацэнку”.
КДБ назваў імёны затрыманых у Лельчыцкім раёне "дыверсантаў" (дапоўнена)

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


