BelPol: Мужчынам прызыўнога ўзросту абмяжуюць выезд за мяжу

23 красавіка, Позірк. Ва “ўмовах строгай сакрэтнасці” ўлады рыхтуюцца ўвесці абмежаванні на выезд за мяжу мужчын, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую вайсковую службу, паведаміла 23 красавіка арганізацыя былых сілавікоў BelPol.
Адзначаецца, што гэтая “трывожная” інфармацыя атрыманая з “некалькіх надзейных крыніц” у Міністэрстве абароны.
“Увядзенне абмежавання права на выезд названай катэгорыі асоб будзе ўзнікаць аўтаматычна адначасова з апублікаваннем указа дыктатара аб правядзенні чарговага прызыву, нават калі ваеннаабавязаны спраўна з’яўляецца ў ваенкамат і праходзіць усе неабходныя працэдуры. Яно будзе здымацца са сканчэннем мерапрыемстваў прызыву на тэрміновую вайсковую службу”, — удакладняе BelPol.
У Беларусі штогод “аб’яўляецца два прызывы на вайсковую службу — вясновы і восеньскі”, працягласць кожнага перыяду складае “каля чатырох месяцаў”, адпаведна прызыўнікам выезд за межы Беларусі будзе забаронены на працягу васьмі месяцаў у годзе, заяўляе арганізацыя экс-сілавікоў.
Такое рашэнне, паводле даных арганізацыі, улады прымуць, “прыкрываючыся інтарэсамі нацыянальнай бяспекі”.
У адпаведнасці з заканадаўствам, прызыву на тэрміновую вайсковую службу падлягаюць грамадзяне мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, якія стаяць або абавязаныя знаходзіцца на вайсковым уліку і не знаходзяцца ў запасе.
12 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб вясновым прызыве на вайсковую службу.
16 траўня 2023 года ён ухваліў закон, які сярод іншага рэгламентуе абмежаванні на выезд грамадзян з Беларусі.
Згодна з дакументам, КДБ надзяляецца правам не выпускаць з краіны грамадзян, “выезд якіх супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі”.
Закон таксама вызначае парадак выезду з Беларусі асоб, якія займаюць вышэйшыя дзяржаўныя пасады, у тым ліку старшыняў абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў, начальніка Службы бяспекі прэзідэнта і інш. Ім можа быць адмоўлена ў выездзе “ў мэтах забеспячэння інтарэсаў нацыянальнай бяспекі да спынення абставінаў, якія перашкаджаюць іх выезду”.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія зафіксавала больш за 400 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Калі Лукашэнка кажа пра вайну, ён кажа выключна пра вайну ў абарону сваёй уладыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка


