Лукашэнка падпісаў закон, які сярод іншага рэгламентуе абмежаванні на выезд з Беларусі
16 траўня, BPN. Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб змяненні законаў”, які сярод іншага рэгламентуе абмежаванні на выезд грамадзян з Беларусі. Дакумент 16 траўня апублікаваны на Нацыянальным правым інтэрнэт-партале.
Згодна з унесенымі карэкціроўкамі, КДБ атрымлівае права не выпускаць з краіны грамадзян, “выезд якіх супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі”.
На пастаяннае пражыванне за мяжой не будуць адпускаць грамадзян, калі “выезд супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі (на тэрмін да шасці месяцаў)”, а таксама калі ў дачыненні да асобы вядзецца адміністрацыйны працэс, прад’яўлены іск у парадку грамадзянскага судаводства або судаводства па эканамічных справах.
Разам з тым грамадзянам з гэтай катэгорыі на падставе рашэння “ўпаўнаважаных органаў” могуць дазволіць выехаць з Беларусі “для ўдзелу за мяжой у крымінальным працэсе, атрымання медыцынскай дапамогі, у сувязі з цяжкім захворваннем або смерцю блізкага сваяка”.
Закон таксама вызначае парадак выезду з Беларусі асоб, якія займаюць вышэйшыя дзяржаўныя пасады, у тым ліку старшыняў абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў, начальніка Службы бяспекі прэзідэнта ды інш. Ім можа быць адмоўлена ў выездзе “ў мэтах гарантавання інтарэсаў нацыянальнай бяспекі да спынення абставін, якія перашкаджаюць іх выезду”.
Закон аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства дапоўнены нормай пра тое, што замежнікі абавязаныя “паважаць дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь і яе нацыянальныя традыцыі”.
Згодна з карэкціроўкамі, грамадзянам, якія паступілі ва ўстановы адукацыі за мяжой да 18 гадоў і навучаюцца вочна адтэрміноўка ад тэрміновай службы або службы ў рэзерве даецца толькі адзін раз.
Палата прадстаўнікоў прыняла гэты дакумент 18 красавіка, Савет Рэспублікі ўхваліў яго 19 красавіка.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАб'ём выдадзеных фізасобам крэдытаў у гадавым вымярэнні вырас на 20,4%, пратэрмінаваныя даўгі па пазыках — на 17,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы беларускіх банкаў выраслі за апошні год на 14,1% — амаль да 133 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСК распачаў спецвытворчасць у дачыненні яшчэ да пяці прадстаўнікоў палка КаліноўскагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асобаў па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 8,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах працягнулі зніжэнне пасля месячнага перапынку — аналіз даных НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства

