У першай палове 2026 года банкі Беларусі выявілі 195 падробленых банкнот, у асноўным буйныя доларавыя купюры

1 кастрычніка, Позірк. У першай палове 2026 года работнікі беларускіх банкаў выявілі 235 падробленых грашовых знакаў — 195 банкнот і 40 манет, паведаміла 1 кастрычніка прэс-служба Нацыянальнага банка.
Паводле інфармацыі рэгулятара, 66% падробак выяўлена ў Мінску. Агулам фальшывыя грашовыя знакі былі вынятыя з абарачэння ў 30 населеных пунктах краіны.
“Па-ранейшаму часцей за ўсё трапляюцца фальшывыя долары ЗША — 66,8% усіх падробак. Часцей за ўсё выяўляліся фальшыўкі наміналам 100 долараў ЗША — 108 падробак, — гаворыцца ў паведамленні. — Доля падробленых еўра склала 23,8%, а іх колькасць павялічылася ў 5,6 раза. Асноўную колькасць выяўленых фальшывых еўра склалі манеты наміналам 2 еўра (28 падробак) і 1 еўра (11 падробак)”.
Адзначаецца, што за першае паўгоддзе не было выяўлена ніводнай падробленай банкноты беларускіх рублёў.
Як паведамляў “Позірк”, у 2025 годзе ў Беларусі было выяўлена 567 падробленых грашовых знакаў (561 банкнота і 6 манет) — на 28,7% менш, чым за 2024-ы (795).
Сярод выяўленых падробак больш за ўсё (87,1%) долараў ЗША — 494 адзінкі (годам раней — 661). Фальшывых расійскіх рублёў знойдзена 28 адзінак (72), еўра — 37 (54), беларускіх рублёў — 6 (7).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



