Мінск 03:33

Сацыял-дэмакраты Літвы прапануюць стварыць у Вільнюсе сквер памяці ахвяр рэжыму Лукашэнкі

Крыніца: evroflag.by

25 красавіка, Позірк. Вільнюская арганізацыя Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы прапануе стварыць у горадзе сквер памяці ахвяр рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе madeinvilnius.lt.

На думку кіраўніка фракцыі ў Вільнюскай радзе Павіласа Піняліса, “людзі сталі збірацца ля амбасады Беларусі падчас святкавання важных дат для беларускай апазіцыі або чарговага нападу рэжыму Лукашэнкі на апазіцыю”.

Ён мяркуе, што гэта “вельмі добрае сімвалічнае месца”, якое дазваляе эмігрантам выказаць сваю пазіцыю і “нагадаць пра сябе рэжыму”, аднак “праблема ў тым, што гэтае месца ніяк не легалізаванае і з фармальнага пункту гледжання”.

“Людзям даводзіцца аддаваць даніну павагі апазіцыянерам, якія праявілі і праяўляюць велізарную мужнасць, проста на тратуары”, — канстатаваў Піняліс.

На думку фракцыі, беларусы “заслугоўваюць большага”.

Сквер памяці ахвяр рэжыму Лукашэнкі сацыял-дэмакраты прапануюць стварыць у цэнтральнай частцы Вільнюса. Гэтае месца, на іх думку, можна было б назваць “Беларуская дарога да свабоды”. На плошчы можа з’явіцца знак, які нагадвае пра людзей, пацярпелых або загінулых ад дзеянняў рэжыму ў Беларусі.

Старшыня камісіі сацыял-дэмакратычных нацыянальных суполак Наталля Ярцава заявіла, што многія прадстаўнікі беларускай апазіцыі, палітычных і няўрадавых арганізацый “атрымалі прытулак і дапамогу ў Вільнюсе”.

“Для гэтай вялікай абшчыны было б вельмі важна мець легалізаванае месца ў сталіцы, што надало б сэнс іх няпростай, але вельмі неабходнай барацьбе за свабоду ў Беларусі”, — сказала Ярцава.

За тры месяцы ў Беларусі па палітычных матывах затрымана амаль 1.000 чалавек

24 красавіка, Позірк. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі дагэтуль "застаецца катастрафічнай", гаворыцца ў апублікаванай 24 красавіка справаздачы праваабарончага цэнтра "Вясна". Паводле звестак праваабаронцаў, за першы квартал 2024 года ў Беларусі затрымана 987 чалавек (больш за ўсё ў студзені — …
Падзяліцца: