Дачка палітвязня Кастусёва выйшла на волю пасля трох сутак у ізалятары

25 красавіка, Позірк. Кацярына Кастусёва — дачка палітвязня, лідара дэ-юрэ ліквідаванай Партыі БНФ Рыгора Кастусёва — 25 красавіка выйшла на волю пасля трох сутак у ізалятары часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама, паведамляе праваабарончы праект MAYDAY.TEAM.
Падрабязнасцяў пакуль няма.
Жанчыну затрымалі 22 красавіка. На відэазапісе, апублікаваным 24 красавіка праўладным тэлеграм-каналам, яна кажа, што ў 2020 годзе “аказвала садзейнічанне экстрэмісцкаму фарміраванню “Вясна” і ў 2021 годзе зарэгістравалася ў боце плана “Перамога”.
Кацярына Кастусёва — сярэдняе дзіця Рыгора Кастусёва і яго жонкі Ларысы, якія пражылі ў шлюбе 44 гады. Старэйшая сястра і малодшы брат з сем’ямі жывуць за мяжой.
Менавіта Кацярына Кастусёва дапамагае асуджанаму бацьку, возіць яму перадачы. У інтэрв’ю блогу “Адлюстраванне” ў 2021 годзе яна распавяла, як дае гэтаму рады: “Бываюць усякія моманты. Часам вельмі трывожна, бо не ведаеш, чым скончыцца ўся гэтая сітуацыя. Не ведаеш, як будуць паводзіць сябе ўлады, ці хопіць у таты сіл гэта вытрымаць. Здараецца, паплачаш, ноч не паспіш, а на раніцу ідзеш далей, як кажуць, змагацца”.
4 красавіка стала вядома, што адразу пасля правядзення медыцынскай маніпуляцыі анкахворага палітвязня, 66-гадовага Кастусёва адправілі ў камеру. Палітыку вывелі катэтар з мачавога пузыра. Паводле медыцынскіх крыніц, такую маніпуляцыю робяць для вываду мачы або для выканання некаторых лячэбных задач. Звычайна яна праводзіцца раз на тры-чатыры тыдні.
15 студзеня суд Івацэвіцкага раёна пастанавіў замяніць Кастусёву рэжым утрымання на турэмны. Летась у лістападзе паведамлялася, што мужчына знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу, у чэрвені і ліпені палітыка сама меней чатыры разы адпраўлялі ў штрафны ізалятар на 10 сутак. Яго пазбавілі спатканняў са сваякамі, у яго адабралі асабістыя запісы і кантакты для перапіскі.
Кастусёў знаходзіцца ў няволі з 12 красавіка 2021 года. 5 верасня 2022 года Мінскі абласны суд (суддзя Уладзімір Арэшка) прыгаварыў палітыка да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам) у рамках палітычна матываванай “справы змоўшчыкаў”. Кастусёў віну не прызнаў.
29 лістапада 2022 года Вярхоўны суд адхіліў яго скаргу і пакінуў вырак у сіле.
9 снежня 2022 года МУС унесла палітвязня ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
14 жніўня 2023 года Вярхоўны суд ліквідаваў Партыю БНФ. Палітычная структура, пазбаўленая рэгістрацыі ў Беларусі, працягвае існаваць, яе суб’ектнасць прызнаецца на міжнародным узроўні.
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка