Прадстаўнікі польскага бізнесу запатрабавалі адкрыцця пагранпераходаў з Беларуссю

27 красавіка, Позірк. Польскае аб’яднанне прадпрымальнікаў Zjednoczony Wschód (“Аб’яднаны Усход”) звярнулася да дэпутатаў Сейма з патрабаваннем адкрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, паведамляе выданне Wyborcza.
У адваротным выпадку аб’яднанне прапануе адкрыць праграму падтрымкі прыгранічнага бізнесу, які нясе страты з-за закрыцця мяжы.
Адзначаецца, што прадпрымальнікі таксама настойваюць на падаўжэнні выплат малым і мікрабізнесам, якія працуюць у раёне Беластока (сталіца памежнага з Беларуссю Падляскага ваяводства. — “Позірк”.), бо тэрмін дзеяння папярэдняй праграмы фінансавай дапамогі скончыўся ў лютым 2024 года.
Паводле звестак аб’яднання, турысты, якія прыязджаюць з Беларусі, штогод выдаткоўвалі ў Польшчы 124 млн еўра, адпаведна, у такую суму цяпер ацэньваюцца страты рэгіянальнага бізнесу.
Патрабаванні былі вылучаныя 25 красавіка перад офісамі спікера Сейма Шымона Галаўні і сенатара Мацэя Жыўна ў Беластоку.
Выданне паведамляе, што Жыўна ў адказ на патрабаванні назваў несправядлівым у дачыненні да Падляскага бізнесу закрыццё пераходаў толькі ў гэтым ваяводстве. Ён паведаміў пра намер звярнуцца ў Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы з просьбай разгледзець магчымасць аднаўлення руху ў пункце пропуску ў Падляскім ваяводстве.
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
На мяжы Беларусі і Польшчы ёсць шэсць пунктаў пропуску: грузапасажырскія — Брузгі (з польскага боку — Кузніца-Беластоцкая), Бераставіца (Баброўнікі), Пясчатка (Полаўцы), Дамачава (Славатычэ); грузавы — Казловічы (Кукурыкі); пасажырскі — Брэст (Цярэспаль).
Рух у Брузгах быў прыпынены на нявызначаны тэрмін 9 лістапада 2021 года, яшчэ раней, у сакавіку 2020 года, быў зачынены пераход Пясчатка.
Зараз на мяжы з Польшчай для легкавых аўто адкрыты пункт пропуску Брэст (Цярэспаль) з прапускной здольнасцю 1.700 аўтамабіляў, для грузавых — Казловічы (Кукурыкі), разлічаны на 1.200 адзінак транспарту ў суткі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску педагагічны профіль адкрыты ў класах 80 школ, інжынерны — у 77Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў з дзяржпадтрымкай пабудавана на 5% менш жылля, чым за той жа леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+