У першым квартале захваральнасць на ВІЧ у Беларусі знізілася на 14,6% у гадавым вымярэнні

30 красавіка, Позірк. У студзені — сакавіку 2024 года захваральнасць на ВІЧ у Беларусі знізілася на 14,6% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам — з 4,1 да 3,5 выпадку на 100 тыс. насельніцтва.
Паводле даных Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, за першы квартал гэтага года зарэгістравана 324 выпадкі ВІЧ-інфекцыі.
Найбольш высокі паказчык захваральнасці ў Гомельскай вобласці — 5,8 на 100 тыс. насельніцтва (78 выпадкаў). У Мінскай і Магілёўскай абласцях — па 3,6 (52 і 35 адпаведна), Мінску — 3,5 (70), Віцебскай і Гродзенскай абласцях — 3,1 (33 і 31). Самы нізкі ўзровень зафіксаваны ў Брэсцкай вобласці — 1,9 (25).
У эпідэмічны працэс уцягнутыя ўсе ўзроставыя групы насельніцтва. У студзені — сакавіку 90,7% выпадкаў ВІЧ-інфекцыі зарэгістравана сярод старэйшых за 30 гадоў асоб.
За тры месяцы гэтага года ўдзельная вага асоб, інфікаванне якіх адбылося палавым шляхам, склала 84,9%, парэнтэральным (пры ін’екцыйным увядзенні наркатычных сродкаў) — 11,7%. Паводле кумулятыўных даных з 1987 года, асноўным шляхам заражэння з’яўляецца палавой (68,3%), доля парэнтэральных шляху — 29,6%.
Удзельная вага жанчын, уцягнутых у эпідэмічны працэс за студзень — сакавік склала 38,3%.
Сярод выяўленых за гэты перыяд ВІЧ-інфіцыраваных 50,3% працуюць.
91% ВІЧ-інфікаваных атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію, ахоп якой за апошнія пяць гадоў вырас у 1,8 раза.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы незаконнага пераходу з Беларусі, на межах з Польшчай і Літвой па-ранейшаму спакойна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ трэцім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


