Камандуючы АС УСУ назваў Беларусь такім жа ворагам, як і РФ
26 кастрычніка, Позірк. Украіна з аднолькавай адказнасцю ставіцца да ўмацавання межаў з Беларуссю і Расіяй, заявіў у сваім тэлеграм-канале камандуючы Аб’яднанымі сіламі ўкраінскіх Узброеных сіл (АС УСУ) Сяргей Наеў.

“Мы працуем над павелічэннем мінна-выбухных загарод на ўсёй працягласці дзяржаўнай мяжы, якая знаходзіцца ў Паўночнай аперацыйнай зоне, – заявіў ён. — Нам няма розніцы, гэта дзяржаўная мяжа з Рэспублікай Беларусь або з Расійскай Федэрацыяй — гэта нашыя ворагі. Таму мяжа мінуецца шчыльна, усюды дзе маецца пагроза нападу праціўніка”.
Пры гэтым, паводле слоў Наева, кожная мінна-выбухная загарода і міннае поле абавязкова павінна прыкрывацца ўкраінскімі войскамі, каб не дазваляць “сапёрным падраздзяленням ворага ажыццяўляць спробы размінавання”.
Раней на гэтым тыдні камандуючы АС УСУ заявіў, што на ўкраінска-беларускай мяжы закладзена 500 тыс. мін.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


