Цапкала напісаў заяву на генпракурора Шведа з просьбай прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці

2 траўня, Позірк. Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Беларусі Валерый Цапкала накіраваў заяву ў Генеральную пракуратуру з просьбай правесці службовае расследаванне і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці кіраўніка ведамства Андрэя Шведа. Тэкст заявы апублікаваны ў тэлеграм-канале палітыка.
Ён сцвярджае, што генпракурор, “дзейнічаючы ў складзе арганізаванай групы, выступаў у якасці саўдзельніка, падбухторшчыка або памагатага ў завалоданні і перапродажы кватэры па заніжаным кошце”. Кватэра, адзначае Цапкала, на правах уласнасці належыць яго жонцы Вераніцы і іх двум непаўналетнім дзецям.
Паводле даных пляцоўкі электронных аўкцыёнаў “БелЮрЗабеспячэнне”, уласнікам жылля быў сам Цапкала.
У заяве ён згадвае, што 16 лютага ў пісьмовай форме да Шведа было даведзена, што “пазбаўленне маці і непаўналетніх дзяцей права на пражыванне ў адзіным жылым памяшканні, якое знаходзяцца на правах уласнасці, пазбаўляе малалетніх грамадзян Рэспублікі Беларусь права знаходзіцца ў кватэры, атрымліваць медыцынскую дапамогу і адукацыю”, што з’яўляецца парушэннем закона “Аб правах дзіцяці” і арт. 27 Канвенцыі аб правах дзіцяці.
Цапкала адзначае, што дзеянні Шведа прывялі да “грубых парушэнняў Канстытуцыі”, у адпаведнасці з якой ніхто не можа быць адвольна пазбаўлены жылля.
На думку палітыка, Швед парушыў шэраг іншых законаў, пазбавіўшы яго сям’ю нерухомасці.
“Шляхам ашуканскіх дзеянняў у складзе арганізаванай групы, альбо метадам аказання ціску на падначаленых і на судовыя органы, грамадзянін Швед А.І. здзейсніў дзеянні, якія арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь кваліфікуе як “крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі”. У адпаведнасці з пунктам 4 гэтага артыкула дадзеная асоба павінна быць адхіленая ад займаемай пасады і панесці пакаранне ў выглядзе штрафу і пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў”, — заяўляе Цапкала.
Ён звяртае ўвагу, што Швед быў ва ўстаноўленым законам парадку праінфармаваны аб фактах узлому кватэры і крадзяжу асабістай маёмасці, у тым ліку маёмасці непаўналетніх дзяцей.
“Адсутнасць рэакцыі на факты ўзлому кватэры, рабавання маёмасці і вандалізму з боку грамадзяніна Шведа А.І. сведчыць аб тым, што дадзеныя супрацьпраўныя дзеянні былі ажыццёўленыя ім свядома, з яго ведама альбо па яго прамым указанні”, — адзначыў Цапкала.
9 красавіка 2024 года з другой спробы на аўкцыёне была прададзеная трохпакаёвая кватэра Цапкалы. Выніковы кошт нерухомасці склаў 395 тыс. 720 рублёў 27 капеек (пачатковы — 286 тыс. 753 рублёў 76 капеек). У таргах удзельнічалі тры чалавекі.
Кватэра была выстаўленая на электронным аўкцыёне “БелЮрЗабеспячэнне” ў лютым.
Цапкала, які пражывае за мяжой, завочна прыгавораны да 17 гадоў пазбаўлення волі. У дачыненні да Веранікі Цапкала 15 сакавіка распачатая спецвытворчасць.
23 красавіка стала вядома, што мінская кватэра палітзняволенага праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча прададзеная на электронным аўкцыёне.
26 ліпеня 2023 года з трэцяга разу з аўкцыёну была прададзеная мінская кватэра Сяргея і Святланы Ціханоўскіх.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка