Банк развіцця адмовіўся праз санкцыі пагашаць еўрааблігацыі на паўмільярда долараў
3 траўня, Позірк. Банк развіцця Рэспублікі Беларусь (БРРБ) заявіў аб немагчымасці пагашэння еўрааблігацый на суму 500 млн. долараў.
У сваім паведамленні банк спаслаўся на адсутнасць доступу да “вызначанай умовамі эмісіі заходняй разлікова-клірынгавай інфраструктуры”, у сувязі з чым ён не мае “тэхнічнай магчымасці накіравання сум асноўнага доўгу і назапашанага працэнтнага даходу па еўрааблігацыях <…> на карысць Плацежнага агента (Citibank, N. A., London Branch)”.
Праблемы ў БРРБ патлумачылі “недружалюбнымі дзеяннямі шэрагу замежных дзяржаў”, якія пацягнулі сярод іншага “закрыццё карэспандэнцкіх рахункаў у доларах і адключэнне ад сістэмы SWIFT”.
Разам з тым банк сцвярджае, што забяспечыў выкананне абавязацельстваў шляхам рэзервавання 2 траўня на адпаведных рахунках сумы асноўнага доўгу і назапашанага працэнтнага даходу для выплат на карысць трымальнікаў каштоўных папер і “гатовы неадкладна пачаць давядзенне выплат трымальнікам у адпаведнасці з эмісійнай дакументацыяй пасля адмены вышэйзгаданых санкцыйных абмежаванняў”.
Банк развіцця аператыўна паведаміць трымальнікам аб “забеспячэнні разлікаў па еўрааблігацыях з дапамогай даступных каналаў сувязі”.
28 чэрвеня 2022 года Савет міністраў і Нацыянальны банк прынялі сумесную пастанову, згодна з якой “выкананне даўгавых абавязацельстваў па дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на знешніх фінансавых рынках, будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях па курсе рэгулятара на дату плацяжу”.
З тых часоў Беларусь пералічвае плацяжы па даўгах у рублях на спецрахунак у “Беларусбанку”. Аплатнаму агенту ўлады прапанавалі самастойна забіраць сродкі з гэтага рахунку і разлічвацца з інвестарамі. Кампаніі Citigroup і Citibank адмовіліся выступаць агентамі ў дачыненні да беларускіх еўрабондаў.
Неўзабаве пасля гэтага міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы Fitch Ratings і Moody’s панізілі крэдытны рэйтынг Беларусі: першае заявіла, што дэфолт у краіне непазбежны, другое назвала сітуацыю дэфолтам.
Мінфін Беларусі раскрытыкаваў гэтыя рашэнні, але выплаты па валютных абавязацельствах у рублях працягнуліся.
ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” — спецыялізаваны дзяржбанк. Займаецца фінансаваннем інвестпраектаў, падтрымкай экспарту, малога і сярэдняга бізнесу. Знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, Канады, Японіі, Новай Зеландыі, Украіны і Швейцарыі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС ніжэйшая, чым на пачатку кастрычніка, але вышэйшая, чым у папярэднія дніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка