ЕС трэба ўсталяваць вельмі высокія пошліны на сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і РФ — прэзідэнт Літвы

4 траўня, Позірк. Еўрапейская камісія ацэньвае, якая расійская і беларуская сельскагаспадарчая прадукцыя можа быць абкладзеная выключна высокімі мытнымі пошлінамі, што прывядзе да скарачэння яе патоку ў Еўропу, заявіў 3 траўня журналістам прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Паводле слоў кіраўніка гэтай балтыйскай дзяржавы, якія перадае партал навін Delfi, усім краінам Еўрасаюза ў гэтым плане патрэбныя “адзіныя рашэнні”. “І яны ўжо нараджаюцца, нараджаюцца эканамічныя рашэнні па ўсталяванні вельмі высокіх мытных пошлін на сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і Расіі”, — сцвярджае ён.
Цяпер Еўракамісія, лічыць Науседа, “абавязаная знайсці захады і прадугледзець спектр прадуктаў”, да якіх будуць прымяняцца гэтыя пошліны.
Толькі ў гэтым выпадку, перакананы прэзідэнт, прадукцыя Беларусі і РФ “можа быць належным чынам абмежаваная ў такіх маштабах”. У адваротным выпадку, канстатаваў ён, гэтая прадукцыя “трапіць на літоўскі рынак праз прылеглыя тэрыторыі”.
“Санкцыі крыху пастрожыліся, — нагадаў Наўседа. — Праўда, некаторыя з іх будуць мець вельмі абмежаваны эфект. Мы можам, вядома, забараніць увоз расійскай і беларускай сельгаспрадукцыі. Але я цудоўна разумею, знаходзячыся ў Еўрапейскім савеце, што калі мы забаронім у нейкіх краінах, то яны змогуць трапіць на рынак ЕС праз іншыя краіны”.
18 красавіка Еўрапейскі савет ухваліў пошліны на ўвоз у ЕС збожжавых, алейных культур і прадуктаў іх перапрацоўкі з Расіі і Беларусі, уключаючы пшаніцу, кукурузу і сланечнікавы шрот. Орган заклікаў Савет ЕС і Еўракамісію працягнуць працу па ўвядзенні дадатковых пошлін.
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 2 сакавіка — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ першы дзень вясны на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы зменшылася за год на 3,4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі за год на 6,5% павялічылася плошча нявыкарыстанай дзяржмаёмасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


