Украіна выкарыстуе канфіскаваныя беларускія трактары для ўмацавання абароны

7 траўня, Позірк. Кіеўская мытня перадала вайскоўцам чатыры канфіскаваныя беларускія трактары грузападымальнасцю больш за 3 тоны, паведамляе Дзяржаўная мытная служба Украіны.
Паведамляецца, што прадпрымальнікі спрабавалі незаконна завезці спецтэхніку ў краіну, нягледзячы на санкцыі ў дачыненні да Мінскага трактарнага завода. Рашэнне яе канфіскаваць прынята ў сувязі з “прававым рэжымам ваеннага становішча”.
“Такім чынам, беларуская тэхніка будзе працаваць на карысць нашай дзяржавы — дапамагаць будаваць абарончыя фартыфікацыі на поўдні Украіны”, — падкрэсліла мытная служба.
Акрамя МТЗ украінскія санкцыі распаўсюджваюцца на Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, Міністэрства абароны, “Нафтан”, Мазырскі НПЗ, канцэрн “Белнафтахім”, “Новую нафтавую кампанію”, “Беларуснафту”, “Гродна Азот”, “Белшыну”, “Белспецзнештэхніку”, “Белбізнеслізінг”, “Агат-сістэм”, МЗКЦ, Белтэлерадыёкампанію, “Белінвестбанк”, Банк “Дабрабыт”, “Беларусбанк”, “Белаграпрамбанк”, Банк Развіцця, “Сохра груп”, “Брэміна Груп”, “Сінезіс”, шэраг абаронных прадпрыемстваў.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па росце цэн у чэрвені і трэцяе — за першую палову 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка