У Новалукомлі дапаможны рабочы зваліўся з вышыні трэцяга паверха, у дактароў не атрымалася яго выратаваць
21 ліпеня, Позірк. Пра смерць у Новалукомлі (Чашніцкі раён Віцебскай вобласці) 35-гадовага дапаможнага рабочага паведаміла 21 ліпеня прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, трагедыя здарылася ўдзень 18 ліпеня. Мужчына сарваўся “з балконнай асновы трэцяга паверха”. Яго калега, як паведамляецца, “неадкладна выклікаў хуткую”. Нягледзячы на намаганні дактароў, ад атрыманых траўмаў рабочы памёр у бальніцы.
Следчыя высветлілі, што “на балконнай аснове, адкуль адбылося падзенне, будаўнічыя работы не вяліся, а праход быў абазначаны сігнальнай стужкай”.
Паводле папярэдняй версіі, “мужчына падышоў да драўляных парэнчаў, якія агароджвалі балкон, абапёрся і разам з імі паваліўся ўніз”.
У ходзе праверкі “асаблівую ўвагу следчыя надаюць прычынам і ўмовам, якія садзейнічалі гібелі рабочага”.
Раней паведамлялася, што ў Шклове (Магілёўская вобласць) 10 ліпеня загінуў 61-гадовы кіроўца аўтакрана, а 14 ліпеня на будоўлі ў Наваполацку (Віцебская вобласць) — 27-гадовы дапаможны рабочы. У абодвух выпадках смерць была вынікам падзення.
На прэс-канферэнцыі 24 красавіка дырэктар дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Семіч паведаміў, што ў 2024 годзе траўмы на вытворчасці атрымала 1.849 чалавек — на аднаго менш, чым у 2023-м (1.850).
Паводле яго слоў, колькасць загінулых скарацілася за год на 10,3% (са 117 да 105). Гэта “пакуль самы нізкі” паказчык у суверэннай гісторыі Беларусі, сказаў Семіч.
Летась 17 пацярпелых былі маладзейшыя за 18 гадоў, двое з іх загінула.
74% сярод усіх пацярпелых — мужчыны, сярод загінулых іх 96,2%. Такая прапорцыя “назіраецца ўжо не першы год”. На думку Сяміча, гэта даказвае, што на працы “жанчыны больш спакойныя і дысцыплінаваныя”. “Партрэт загінулага — мужчына 44–45 гадоў”, — адзначыў прадстаўнік Мінпрацы.
Найбольш траўманебяспечнымі галінамі ён назваў прамысловасць, сельскую гаспадарку і будаўніцтва. Тут “традыцыйна, з аднаго боку, высокая ступень механізацыі, а з другога — высокая доля ручной працы”.
У пяцёрку самых траўманебяспечных прафесій уваходзяць кіроўца аўтамабіля, слесар, дапаможны рабочы, трактарыст, жывёлагадоўца. “Гэта тыя прафесіі, дзе высокая доля ручной працы, — адзначыў спікер. — Прычым [калі казаць] пра кіроўцаў і трактарыстаў, то гаворка не ідзе пра дарожна-транспартныя здарэнні. Гаворка ідзе пра работы па рамонце і абслугоўванні аўтамабіля”.
Паводле слоў Семіча, каля 20% няшчасных выпадкаў увогуле не звязана з небяспечным або вытворчым фактарам.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



