Пракуратура Польшчы пачала расследаванне ў дачыненні да суддзі, які ўцёк у Беларусь

8 траўня, Позірк. Нацыянальная пракуратура Польшчы пачала расследаванне ў дачыненні да суддзі Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь, паведамляе інфармагенцтва РАР са спасылкай на прадстаўніка ведамства Пшэмыслава Новака.
Паводле яго слоў, Шмыт падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага параграфам 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзейнасці замежнай выведкі).
Гэты параграф прадугледжвае пакаранне не менш за 3 гады пазбаўлення волі.
Паводле інфармацыі пракурора, мэтай расследавання з’яўляецца высвятленне ўсіх абставінаў магчымага супрацоўніцтва Шмыта з замежнай выведкай, уключаючы аб’ём перададзенай інфармацыі.
Сярод іншага ў ходзе разбору будзе “прааналізаванае фінансавае, асабістае і прафесійнае становішча” збеглага суддзі, сказаў Новак.
Інфармацыя пра тое, што суддзя 2-га аддзялення Ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Томаш Шмыт “пакуль неафіцыйна” папрасіў “статус палітычнага ўцекача” ў Беларусі, з’явілася 6 траўня ў тэлеграм-канале, створаным трыма днямі раней ад яго імя на польскай і рускай мовах.
Паводле публікацыі, Шмыт вымушана пакінуў Польшчу “з прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўладаў”. Ён нібыта “падвяргаўся пераследам і пагрозам за самастойную палітычную пазіцыю”. Цяпер знаходзіцца ў Беларусі.
“Я хацеў бы дазволіць сабе звярнуцца непасрэдна да Аляксандра Лукашэнкі, — заявіў ён на прэс-канферэнцыі, арганізаванай дзяржінфармагенцтвам БелТА ў Мінску 6 траўня. — Я вельмі прашу прабачэння за маю смеласць, але дазволю сабе папрасіць апеку, ахову прэзідэнта і ў цэлым Беларусі”.
Падчас прэс-канферэнцыі Шмыт падпісаў “заяву аб адстаўцы з пасады суддзі Ваяводскага адміністрацыйнага суда”.
7 траўня Шмыт адзначыў у інтэрв’ю ТАСС, што Польшча будзе дамагацца яго экстрадыцыі ў сувязі з праверкамі, якія праводзяцца ў дачыненні да яго, у тым ліку падазрэннямі ў шпіянажы.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў 7 траўня, што спецслужбы Беларусі даўно працавалі са збеглым суддзёй Шмытам, яго стасункі з беларусамі “маюць даўнюю гісторыю”, гэта не справа “апошніх месяцаў”.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка