Прэзідэнт Украіны Зяленскі выказаўся за будучыню Беларусі ў Еўрасаюзе

9 траўня, Позірк. За будучыню Беларусі ў Еўрапейскім саюзе выказаўся 9 траўня ў Кіеве прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сумеснай прэс-канферэнцыі са старшынёй Еўрапарламента Рабэртай Метсола.
Паводле слоў палітыка, яго краіна выканала ўсе ўмовы, “каб у чэрвені была зацверджаная перагаворная рамка і рэальна пачаліся перамовы пра ўступленне Украіны ў Еўрасаюз”.
“Гэтак жа сама важна, каб для іншых народаў, якія заслугоўваюць быць у Еўрасаюзе, еўрапейскае адзінства сапраўды працавала, каб яны таксама рэалізавалі свой кандыдацкі статус, — цытуе Зяленскага “Еўрапейская праўда”. — Еўропа — гэта і Балканы, і Малдова, і будзе абавязкова дзень Еўропы для Грузіі і дзень Еўропы для Беларусі”.
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі падзякаваў Зяленскаму за “паўтарэнне стратэгічнай мэты дэмакратычнай Беларусі па ўступленні ў Еўрасаюз”, выказаўшы здагадку, што гэта “сігнал для іншых лідараў ЕС” выказацца за еўрапейскую перспектыву для Беларусі.
“Важна мець дакладнае бачанне будучыні і дзейнічаць ужо зараз. У Беларусі і Украіны аднолькавыя еўрапейскія і дэмакратычныя памкненні. Маецца тая ж расійская пагроза нашаму існаванню як дзяржаў, грамадстваў, народаў. Працуем разам — перамагаем”, — напісаў Кавалеўскі на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка