Урад даў гарантыі ў пагашэнні доўгу пра крэдыт ААТ “Гомельшкло”

11 траўня, Позірк. Урад прадаставіў “Беларусбанку” гарантыі ў “пагашэнні астатку асноўнага доўгу па крэдыце”, выдадзенаму ААТ “Гомельшкло” на суму каля 147 млн рублёў, вынікае з пастановы Саўміна ад 10 траўня № 343, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Таксама гарантыя распаўсюджваецца на працэнты за карыстанне пазыкай, за выключэннем працэнтаў, “якія выплачваюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, з тэрмінам поўнага вяртання (пагашэння) крэдыту да 31 снежня 2033 года для пагашэння запазычанасці па раней прадастаўленых крэдытах”.
Плата за прадастаўленне гарантыі ажыццяўляецца адначасова ў памеры 0,01% ад сумы крэдыту.
Як паведамлялася, па выніках 2023 года дзяржава аказала падтрымку сямі прадпрыемствам, у тым ліку “Гомельшклу” (амаль на 5 млн рублёў). Гэта сума будзе пералічана ў акцыі названага прадпрыемства, якія будуць перададзены дзяржаве.
“Колькасць акцый дадатковага выпуску, якія перадаюцца ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь, разлічваецца як стаўленне сумы выдзеленых грашовых сродкаў да намінальнага кошту адной акцыі акцыянернага таварыства”, — гаворыцца ў дакуменце.
Працэс перадачы каштоўных папер павінен завяршыцца да 1 верасня.
У верасні 2019 года прызначаючы на пасаду генеральнага дырэктара прадпрыемства Пятра Максімчыкава, Аляксандр Лукашэнка назваў “Гомельшкло” “асаблівым у сваім лёсе”.
“Мы яго выцягвалі за вушы. Прадпрыемства вырабляе добрую прадукцыю, але ў мяне былі пытанні (інфармавалі адпаведныя людзі) па непаладках з бытавой сеткай. Зніжак ніякіх не будзе”, — сказаў ён.
- ПалітыкаПа заяве беларускага праваабаронцы Кісляка ў Грузіі заведзена крымінальная справа праз бойку жадаючых падацца на прытулакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЧатыры банкі абвясцілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваТыднёвая забарона на аборты — непрыдатны інструмент, каб людзі хацелі нараджаць у Беларусі, лічыць псіхолаг ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка