Прэзідэнт Беластока гатовы дапамагаць палітвязням, якія пакідаюць Беларусь пасля выхаду на волю — АПК

14 траўня, Позірк. Разглянуць магчымасць далучэння Беластока да сеткі гарадоў ICORN дамовіліся намеснік Святланы Ціханоўскай ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка і прэзідэнт (мэр) горада Тадэвуш Трускаляскі.
ICORN (The International Cities of Refuge Network) надае дапамогу ахвярам палітычных рэжымаў, перадусім дзеячам культуры, пісьменнікам, грамадскім дзеячам, вымушаным пакінуць свае краіны ў сувязі з рэпрэсіямі. Сетка заснаваная ў 1993 годзе, аб’ядноўвае 85 гарадоў свету, у тым ліку польскія Гданьск, Катавіцы, Кракаў і Уроцлаў.
Паводле прэс-службы АПК, Трускаляскі гатовы дапамагаць беларускім палітзняволеным, якія пакідаюць радзіму пасля адбыцця пакарання, у тым ліку ў забеспячэнні іх часовага пражывання ў Беластоку да вырашэння пытанняў легалізацыі. Вырашана таксама пытанне аб фінансаванні выдання кнігі “Імёны свабоды” беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова з бюджэту горада.
Сябра партыі “Грамадзянская платформа” прэм’ер-міністра Дональда Туска Трускаляскі кіруе Беластокам са снежня 2006 года. Сёлета ў красавіку ён выйграў пятыя выбары запар. Цяперашні тэрмін для яго апошні.
Папярэднюю згоду на падтрымку стажыровак для настаўнікаў беларускай мовы з мясцовага бюджэту даў на сустрэчы з Латушкам маршалак (спікер) Сейміка (рэгіянальны сход дэпутатаў) Падляскага ваяводства Польшчы Лукаш Пракорым.
Бакі абмеркавалі таксама “магчымасці дадатковага фінансавання праектаў этнічнай меншасці і беларускай дыяспары, якія рэалізуюцца Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку” (сталіца ваяводства), паведаміла прэс-служба АПК. Пракорым і Латушка дамовіліся аб сустрэчы з Бруселі ў прадстаўніцтве ваяводства для “абмеркавання магчымасцей выкарыстання еўрапейскіх сродкаў на патрэбы беларускай дыяспары, якая пражывае на Беласточчыне”.
“Лукаш Пракорым падкрэсліў, што важна ізаляваць рэжым Лукашэнкі, але аказваць падтрымку беларускаму грамадству і дэмакратычным сілам Беларусі. Маршалак адзначыў, што дэмакратычная Беларусь мае непасрэдны ўплыў на бяспеку Польшчы”, — гаворыцца ў паведамленні.
38-гадовы Пракорым, як і Трускаляскі, з партыі “Грамадзянская платформа”, абраны спікерам Сейміка тыдзень таму, 7 траўня.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+