Ціханоўская на Капенгагенскім саміце дэмакратыі заклікала працягнуць ціск на Лукашэнку
14 траўня, Позірк. Самае страшнае, што можа адчуць беларускі народ, — тое, што ён кінуты, а яго барацьба забытая, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 14 траўня на Капенгагенскім саміце дэмакратыі.
“Трымайце Беларусь у высокім парадку дня, — заклікала яна ўдзельнікаў форуму (на падставе трансляцыі ў ютуб-канале саміту). — Я звяртаюся да палітыкаў, калі вы тут, дапамажыце нам захаваць ціск на рэжым, палітычны і эканамічны — праз санкцыі, сінхранізацыю санкцый паміж Расіяй і беларускім рэжымам”.
У той жа час палітык заклікала ўзмацніць беларускую грамадзянскую супольнасць і дапамагчы народу ўмацаваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, якая “цяпер пад пагрозай”, як і незалежнасць краіны.
“Расія падпарадкоўвае сабе Беларусь па частках, — канстатавала Ціханоўская. — Мы называем гэта паўзучай акупацыяй. Калі ва Украіне ваююць ракетамі, танкамі (і мы ўсе бачым гэтую катастрофу), то ў Беларусі яна праходзіць ціха, без асаблівай увагі. [Таму неабходны] ціск на рэжым, дапамога беларускаму народу, нашым свабодным СМІ, нашым дэмакратычным сілам”.
Яна заклікала замежных актывістаў “трымаць Беларусь на парадку дня”, запрашаць беларускіх калег у свае арганізацыі і ініцыятывы, на саміты і канферэнцыі, “усюды, дзе беларускі голас можа быць пачуты”.
“Растлумачце дэмакратычнаму свету, як звязаныя лёсы Беларусі і Украіны, — заклікала спікер. — Нельга вырашыць сітуацыю з Украінай, не дапамагаючы Беларусі, таму што без дружалюбнай дэмакратычнай Беларусі не будзе міру і стабільнасці ў рэгіёне”.
Ціханоўская таксама заклікала замежны бізнэс кантактаваць з беларускім бізнесам у выгнанні, які “страціў усё і цяпер спрабуе аднавіцца”.
Тэхналагічныя кампаніі, на яе думку, мусяць стаць на бок тых, хто змагаецца з дыктатурай, паколькі “дыктатары таксама выкарыстоўваюць усе гэтыя тэхнічныя інструменты ў сваіх інтарэсах”. “Часам тэхналагічныя кампаніі маюць большую ўладу, чым палітыкі. Вы можаце дапамагчы нам абысці абмежаванні ў Беларусі. Вы можаце дапамагчы нам дагрукацца да ўсіх людзей унутры краіны, вы маеце інструменты”, — сказала яна.
Паводле слоў палітыка, дэмакратычныя сілы Беларусі “адкрытыя для зносін”, іх “лёгка знайсці”. “Калі вы маеце жаданне дапамагчы беларусам, вы знойдзеце спосаб”, — упэўненая яна.
Ціханоўская назвала сваёй суперсілай тое, што яна жанчына. Палітык прызналася, што сілы для працягу барацьбы ёй надае асабісты боль за палітзняволенага мужа і боль за ўсіх астатніх вязняў.
“Яшчэ адна мая суперсіла — беларускі народ, людзі, якія, нягледзячы на рэпрэсіі ў Беларусі, пастаянную атмасферу тыраніі і страху, працягваюць самааддана змагацца — унутры краіны, падпольна, але таксама ў выгнанні, — сказала дэмлідар. — Паўмільёна беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну праз рэпрэсіі, але яны працягваюць змагацца. Яны ахвяруюць сваім часам, грашыма, прафесіямі, каб зрабіць свой унёсак у нашу барацьбу, таму што хочуць вярнуцца дадому”.
Акрамя таго, паводле яе слоў, сілы надае “сусветная салідарнасць і падтрымка”. Ціханоўская падкрэсліла, што “ні адна барацьба і ні адна вайна не была выйграна без саюзнікаў”.
“Мы не просім свет выйграць гэтую барацьбу з дыктатурай замест нас, гэта наш абавязак як беларускага народа. Але дапамажыце нам выдужаць, выжыць, дапамажыце нам перамагчы. Вы маеце інструменты. Дэмакратыя — гэта магутная палітыка. Вы маеце магчымасць дапамагчы ўсім, хто мае патрэбу, хто супрацьстаіць дыктатуры”, — падкрэсліла палітык.
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка