Латушка папрасіў экс-прэзідэнта Польшчы Квасьнеўскага падтрымаць заклік не ізаляваць беларускі народ

14 траўня, Позірк. Падтрымаць у знешняй палітыцы падыход “аб недапушчальнасці ізаляцыі беларускага народа, які зацікаўлены ў пабудове дэмакратычнай еўрапейскай дзяржавы”, папрасіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка на сустрэчы з экс-прэзідэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскім.
Беларускі палітык, як паведаміла 14 траўня прэс-служба АПК, заявіў пра неабходнасць выпрацаваць такую стратэгію Еўрасаюза, якая б узмацніла бяспеку суседніх дзяржаў, але гарантавала большую адкрытасць да беларускага грамадства (адкрыццё памежных пераходаў, спрашчэнне працэдуры атрымання віз у ЕС ды інш.).
Латушка давёў да суразмоўцы, што сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца — рэжым Аляксандра Лукашэнкі “працягвае рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, катаванні палітвязняў, закрыццё незалежных арганізацый, партый, СМІ”.
Ён адзначыў, што важна “прыцягнуць Лукашэнку да крымінальнай адказнасці за міжнародныя злачынствы”, і паведаміў, якую працу каманда НАУ робіць у гэтым кірунку. “Латушка звярнуўся да экс-прэзідэнта з просьбай аб адпаведнай палітычнай падтрымцы”, — гаворыцца ў рэлізе.
Асобна бакі абмеркавалі тэму “магчымых шляхоў вызвалення палітзняволеных”. Квасьнеўскі, як адзначаецца, “выказаў гатоўнасць садзейнічаць гэтаму, як і іншым намаганням па падтрымцы беларускага грамадства”.
Аляксандр Квасьнеўскі быў прэзідэнтам Польшчы ў 1995–2005 гадах. Паводле інфармацыі АПК, “з’яўляецца адным з самых аўтарытэтных палітыкаў у Польшчы, уплывовай фігурай у знешняй палітыцы”. У часы яго прэзідэнцтва краіна стала членам ЕС і НАТО.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаРыжычэнка мае намер заняцца ў АПК распрацоўкай эканамічнай стратэгіі бяспекі і рэформаў для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–8 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+