Байцы палка Каліноўскага адзначаныя 24 узнагародамі ГУВ Украіны

15 траўня, Позірк. Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны (ГУВ МА) перадало камандаванню палка імя Кастуся Каліноўскага 24 узнагароды, паведамляе прэс-служба беларускага добраахвотніцкага фарміравання.
Полк атрымаў 11 медалёў “Україна — понад усе!” (“Україна — вышэй за ўсё!”), пяць — “За бойові заслуги” (“За баявыя заслугі”), шэсць медалёў “За мужність при виконанні спецзавдань” (“За мужнасць пры выкананні спецзадач”).
Два байцы ўзнагароджаныя “Ганаровым знакам”.
Адзначаецца, што атрыманыя медалі будуць перададзеныя добраахвотнікам.
24 лютага 2022 года Расія здзейсніла ўзброенае ўварванне на тэрыторыю Украіны, пачаўшы найбуйнейшы ў Еўропе ваенны канфлікт з часоў Другой сусветнай вайны. Напад ажыццяўляўся ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
Ва Украіне супраць расійскай агрэсіі ваюе некалькі беларускіх добраахвотніцкіх фарміраванняў, найбольш вядомае з якіх — полк Каліноўскага, які ўваходзіць у склад УСУ. У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага ўзбуджаная крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Паводле звестак СМІ, з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінула не менш за 42 беларусаў, якія супрацьстаялі расійскай агрэсіі.

- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за 99 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн за студзень — люты 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

