Ціханоўская: Большасць беларусаў ненавідзіць Лукашэнку

16 траўня, Позірк. Беларусы жывуць ва ўмовах, якія нагадваюць сталінскія часы, з адвольнымі арыштамі і сталай нявызначанасцю, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 15 траўня на міжнароднай канферэнцыі Impact у Познані (Польшча).
Паводле яе слоў, якія перадае прэс-служба, рэжым Аляксандра Лукашэнкі “імкнецца пасеяць страх і расчараванне сярод насельніцтва праз гвалт і русіфікацыю, колькасць палітвязняў расце, але нават быць палітвязнем небяспечна, бо да іх асаблівае стаўленне [з боку ўладаў]”.
“Нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі, існуе актыўны падпольны супраціў — у тым ліку кіберактывісты і “народная выведка”. Расійская прапаганда актыўна дэзынфармуе і стварае шум, каб заблытаць людзей”, — адзначыла палітык.
Большасць беларусаў, паводле яе сцвярджэння, “ненавідзіць Лукашэнку і стамілася ад яго праўлення”, а падтрымка рэжыму “трымаецца на сілавіках, спецслужбах і прарасійскай наменклатуры”.
“Апытанні паказваюць: падтрымка Лукашэнкі знаходзіцца на ўзроўні каля 20%, у той час як большасць насельніцтва выступае за незалежнасць Беларусі і паляпшэнне стасункаў з ЕС. Пераважная большасць супраць удзелу ў вайне і наяўнасці ядзернай зброі”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Яна назвала практычныя крокі, якімі міжнародная супольнасць можа дапамагчы беларусам: гэта дапамога незалежным СМІ і грамадзянскім ініцыятывам, сінхранізацыяі ціску на рэжым і супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі.
Адзначаецца, што палітык “нагадала аб візавай падтрымцы і інтэграцыі беларусаў, падтрымцы еўрапейскай будучыні для Беларусі” і падкрэсліла “неабходнасць прыцягнення рэжыму да адказнасці праз універсальную юрысдыкцыю”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка