Збор падраздзяленняў тэрабароны пачаўся ў Рэчыцкім раёне

16 траўня, Позірк. Навучальны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў пад кіраўніцтвам старшыні Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта (Гомельская вобласць) праводзіцца з 16 траўня па 7 чэрвеня, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
Заяўляецца, што ў рамках збору будзе праведзенае “ўсебаковае забеспячэнне” ваеннаабавязаных з “выкарыстаннем рэсурсаў мясцовай базы мабілізацыйнага разгортвання”, а таксама “аднаўленне навыкаў каманднага складу ў кіраванні падначаленымі”.
Запланаваная падрыхтоўка ваеннаабавязаных да выканання задач “у адпаведнасці з ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі і службовым прызначэннем” і “адпрацоўка пытанняў фарміравання, падрыхтоўкі і прымянення атрада народнага апалчэння”, гаворыцца ў паведамленні
“Збор дасць магчымасць павысіць навыкі службовых асоб выканаўчых камітэтаў у пытаннях фарміравання тэрытарыяльных войскаў, а ваеннаабавязаных — у выкананні задач па прызначэнні”, — адзначылі ў ведамстве.
Планавыя зборы тэрабароны праходзяць 7–31 траўня ў Магілёўскім і Быхаўскім раёнах (Магілёўская вобласць). Паводле інфармацыі ваеннага камісарыята вобласці, да збораў прыцягнута каля 120 ваеннаабавязаных. Падчас іх правядзення сярод іншага будзе адпрацавана “фарміраванне атрадаў народнага апалчэння”.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАтрымальнікам заробку “ў канверце” пенсія будзе разлічвацца з адной базавай велічыні — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці фіксуецца 11 месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ПалітыкаВідавочцы: На мінулым тыдні у Лоеўскім раёне быў збіты дрон, над Рэчыцай самалёт пераследаваў БПЛАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі аб'ём грузаперавозак знізіўся на 3,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства