Памочнік Пуціна заклікаў да “збалансаванага” выкладання гісторыі ў Беларусі і РФ дзеля агульнага “ўяўлення пра дабро і зло”
16 траўня, Позірк. Памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі заклікаў “прыйсці да максімальнай збалансаванасці” пры выкладанні гісторыі Расіі і Беларусі, паведамляе ТАСС.
На думку Мядзінскага, які таксама з’яўляецца сустаршынёй сумеснай расійска-беларускай камісіі па гісторыі, такі падыход неабходны “і ў школьнай, і ў прафесійна-тэхнічнай, і ў вышэйшай адукацыі”.
Крокам да рэалізацыі гэтай задачы ён лічыць новы падручнік па гісторыі 5–9 класаў, які ахоплівае перыяд ад станаўлення старажытных славян да 1912 года.
Мядзінскі адзначыў, што створаны пры згаданай камісіі (з беларускага боку яе ўзначальвае старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка) расійска-беларускі савет сфарміраваны дзеля абароны “гістарычнай праўды” і фарміравання “адзінага ўяўлення пра дабро і зло”, дзеля “агульнай будучыні” Расіі і Беларусі.
Пра тое, што Расія і Беларусь дамовіліся аб стварэнні адзіных падручнікаў па гісторыі для школ і ВНУ, заявіў 1 лютага на пасяджэнні праграмнай камісіі “Адзінай Расіі” амбасадар РФ у Мінску Барыс Грызлоў.
Тады ён нагадаў, што “на мінулым тыдні адбылася вельмі важная падзея, якая тычыцца падпісання дакументаў аб стварэнні расійска-беларускай камісіі па гісторыі”.
“Два складнікі: гэта наша расійская міжведамасная камісія па гістарычнай асвеце, якую ўзначальвае памочнік прэзідэнта Мядзінскі, і, адпаведна, рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы, які ўзначальвае [на той момант] кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь [Ігар Сяргеенка]. Важна, што мы дамовіліся аб тым, што ў нас будуць адзіныя падручнікі па гісторыі як для школ, так і для ВНУ”, — удакладніў Грызлоў.
Расійскі амбасадар падкрэсліў, што гэтая “тэма вельмі важная, таму што да гэтага часу ёсць розначытанні ў разуменні вельмі важных падзей і ў гісторыі Савецкага Саюза, і ў гісторыі яшчэ Расійскай імперыі”.
25 студзеня ў Мінску быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж міжведамаснай камісіяй па гістарычнай асвеце пры прэзідэнце РФ і рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
У адпаведнасці з дакументам “ствараецца сумесная расійска-беларуская камісія па гісторыі, якая закліканая садзейнічаць каардынацыі двухбаковых намаганняў, звязаных з абаронай гістарычнай праўды, захаваннем памяці аб нашай агульнай гісторыі, якая адлюстроўваецца ў тым ліку ў вучэбнай літаратуры, а таксама развіццём асветніцкай, экспертнай, кансультацыйнай і іншай грамадска значнай дзейнасці ў галіне гісторыі”, заявіў Грызлоў у студзені.
Ён таксама дадаў, што рэалізацыя падпісанага мемарандума “ўнясе значны ўклад у барацьбу з фальсіфікацыяй гісторыі і абарону нашых агульных інтарэсаў”.
Былы міністр культуры Расіі (2012–2020) Уладзімір Мядзінскі, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША (з 2017 года) і Канады (з 2022 года) за “дачыненне да распаўсюджвання расійскай дэзінфармацыі і прапаганды” быў кіраўніком расійскай дэлегацыі на перамовах з Украінай, якія вяліся падчас уварвання Расіі ў гэтую краіну ў 2022 годзе.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Лукашэнка ўтрымаў уладу пры падтрымцы РФ, з прычыны чаго ўзмацнілася палітычная і эканамічная залежнасць Мінска ад Масквы. З гэтага часу ў Беларусі паскоранымі тэмпамі адбываецца русіфікацыя грамадскага жыцця.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП дасягнула 66% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПра палітвязняў у Беларусі трэба паднімаць больш шуму ў медыя і міжнародных арганізацыях — МуйжніексМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаУ наступныя гады ў Беларусі адбудзецца змена ўлады — спецдакладчык ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі заклікаў улады ў Мінску запрасіць яго ў краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па Беларусі: Я буду часткай хору, які стане павышаць цану за рэпрэсііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка