За чатыры месяцы сельгасвытворчасць вырасла на 6,9%

17 траўня, Позірк. Вытворчасць прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельгасарганізацый, фермерскіх, насельніцтва) у студзені — красавіку 2024 года ў бягучых цэнах склала 6,5 млрд рублёў — у супастаўных цэнах гэта на 6,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У студзені быў зафіксаваны рост на 4,3%, студзені — лютым — на 6,9%, студзені — сакавіку — на 6,8%.
У гаспадарках усіх катэгорый за чатыры месяцы выраблена жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 613 тыс. т (+3,1%), малака — 2.865 тыс. т (+8,2%).
Паводле даных Еўразійскай эканамічнай камісіі, па выніках першага квартала 2024 года рост сельгасвытворчасці ў сярэднім у Еўразійскім эканамічным саюзе склаў 1,7%: у Беларусі — на 6,8%, Арменіі — на 4,5%, Казахстане — на 1,6%, Кыргызстане — на 1,4%, Расіі — на 1,2%.
У 2023 годзе, паводле даных Белстата, сельгасвытворчасць у бягучых цэнах склала 33,1 млрд рублёў, што ў супастаўных цэнах на 1,1% больш, чым за 2022-ы.
Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі займалі Мінская (26,6%) і Брэсцкая (22,5%) вобласці, далей ідуць Гродзенская (17,3%), Гомельская (12,2%), Віцебская (10,8%) і Магілёўская (10,5%).
За год пагалоўе буйной рагатай жывёлы скарацілася больш чым на 70 тыс.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы незаконнага пераходу з Беларусі, на межах з Польшчай і Літвой па-ранейшаму спакойна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ трэцім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


