Латушка звярнуўся да ўладаў ФРГ з нагоды выступу праўладнага беларускага рэпера Сярогі ў Бад-Зальцуфлене

17 траўня, Позірк. Той, хто прапагандуе агрэсію супраць Украіны і апраўдвае рэпрэсіі ў Беларусі, “не павінен мець магчымасць распаўсюджваць хлусню і дэзінфармацыю ў нямецкім грамадстве”, заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
У сваім тэлеграм-канале палітык паведаміў, што звярнуўся ў МЗС і парламент Германіі ў сувязі з запланаваным удзелам праўладнага беларускага рэпера Сяргея Пархоменкі (творчы псеўданім Сярога) у канцэрце на кірмашы ў Бад-Зальцуфлене (зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія).
Канцэрт пройдзе 18–19 траўня.
Паводле слоў Латушкі, ён ужо атрымаў адказ ад парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” у Бундэстагу. У ім паведамляецца, што дэпутаты накіравалі інфармацыю ў органы ўнутраных спраў Германіі, а таксама мясцовым уладам Бад-Зальцуфлена.
“Падчас працы міністрам культуры, пасля публічнай заявы Сярогі пра тое, што беларуская мова — штучна створаная, мной было прынятае рашэнне, што ён не будзе выступаць ні на адным мерапрыемстве, якое фінансуецца з бюджэту Міністэрства культуры. І я стрымаў гэтае слова на працягу 3,5 года працы міністрам культуры, — сказаў Латушка. — Пасля яго неаднаразова прапаноўвалі для выступу на мерапрыемствах, якія фінансаваліся з дзяржаўнага бюджэту, але ні разу ён так і не змог выступіць”.
У 2021 годзе пасля выступу на фестывалі “Александрыя збірае сяброў” у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці ўраджэнец Гомеля Сярога абдымаўся з Лукашэнкам і заявіў, што ў таго “самы моцны поціск рукі не толькі ў Цэнтральнай, але і ва Усходняй і Заходняй Еўропе”.
Пазней ён заяўляў, што Беларусь з’яўляецца адной з самых свабодных і справядлівых краін.

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

