Улады акупаванай часткі Запарожскай вобласці зноў заявілі аб планах наладзіць вытворчасць трактароў МТЗ
17 траўня, Позірк. Адміністрацыя акупаванай Расіяй часткі Запарожскай вобласці Украіны разглядае магчымасць пашырэння прамысловага патэнцыялу гэтай тэрыторыі, паведаміў так званы выконваючы абавязкі міністра прамысловасці і гандлю гэтага рэгіёну Аляксандр Марчанка.
Як адзначае ТАСС, такую заяву чыноўнік зрабіў 17 траўня, выступаючы ў акупаваным РФ Мелітопалі на вытворчай канферэнцыі ў пытаннях імпартазамяшчэння ў машынабудаванні.
“Цяпер мы вядзем перамовы з беларускімі калегамі аб вытворчасці трактароў “Беларус” у Запарожскай вобласці”, — сказаў Марчанка.
Паводле яго слоў, у планах акупацыйных уладаў таксама “разгортванне вытворчасці дэталяў” да беларускіх трактароў на прадпрыемствах вобласці.
У кастрычніку 2023 года ўлады акупаванай часткі Запарожскай вобласці ўжо заяўлялі пра намер стварыць сумесную вытворчасць з МТЗ.
“Наладжваем сумесную вытворчасць па буйнавузлавой зборцы трактарнай вытворчасці “МТЗ-82″ з Беларуссю. Вядзем перамовы на дадзены момант”, — паведаміла “намеснік старшыні ўрада” рэгіёну Святлана Шаўчэнка. З яе слоў таксама вынікала, што вядуцца перамовы з ААТ “Аршанскі мясакансервавы камбінат” (Віцебская вобласць) аб “адкрыцці філіяла” на падкантрольнай РФ тэрыторыі Запарожскай вобласці.
10 траўня начальнік “аддзела па працы з палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі Дэпартамента ўнутранай палітыкі адміністрацыі губернатара і ўрада Запарожскай вобласці” Дзяніс Леўчанка паведаміў, што ў ходзе візіту ў Мінск дасягнутыя “дамоўленасці ў плане ўзаемнага супрацоўніцтва ў напрамку патрыятычнага выхавання, абмену вопытам”.
На пытанне аб далейшым супрацоўніцтве ён адказаў: “Нас падтрымлівае як адміністрацыя Расійскай Федэрацыі (такога органа не існуе. — “Позірк“.) , так і з беларускага боку. І праекты, якія мы цяпер намецілі, яны з’яўляюцца усерасійскімі на федэральным узроўні”.
Афіцыйны Мінск і праўладныя грамадскія арганізацыі падтрымліваюць кантакты з тэрыторыямі Украіны, акупаванымі РФ.
У Растове-на-Доне не пазней за ліпень плануецца адкрыццё генеральнага консульства Беларусі. У яго акругу ўвойдуць Растоўская і Валгаградская вобласці РФ, а таксама акупаваныя расійскай арміяй тэрыторыі Украіны — так званыя “данецкая народная рэспубліка”, “луганская народная рэспубліка”, часткі Запарожскай і Херсонскай абласцей і анексаваны раней Крым.
Кіраўнік т.зв. “днр” Дзяніс Пушылін наведваў Беларусь 27 ліпеня 2022 года.
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з ім 18 красавіка 2023 года ў Мінску. 15 чэрвеня мінулага года амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты падпісаў з Пушыліным “пагадненне аб пашырэнні партнёрства”.
У жніўні 2023 года Беларусь наведвала дэлегацыя “днр”.
30 верасня 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў “дакументы” аб уваходжанні ў склад РФ так званых “данецкай і луганскай народных рэспублік”, а таксама “Запарожскай і Херсонскай абласцей”. За некалькі дзён да гэтага на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях пад кантролем расійскіх вайскоўцаў прайшлі адпаведныя “рэферэндумы”.
У пачатку гэтага года Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі дэ-факта прызнаў сепаратысцкія ўтварэнні “днр” і ” лнр”. 6 студзеня на сайце верхняй палаты беларускага парламента з’явіўся прэс-рэліз, з якога вынікала, што член СР НС Дзмітрый Баскаў “узяў удзел у акцыі фонду [паралімпійца] Аляксея Талая па арганізацыі знаходжання школьнікаў з Данецкай і Луганскай рэспублік у Мінску ў перыяд зімовых школьных вакацый”.
Разам з тым дэ-юрэ беларускія ўлады не прызналі незалежнасць “днр” і “лнр”, роўна як іх “далучэнне” да Расіі пасля “рэферэндумаў”, пры гэтым афіцыйны Мінск ухваляе агрэсію РФ супраць Украіны.
Прадстаўнікі афіцыйнага Мінска, а таксама Беларускага Чырвонага Крыжа займаюцца вывазам дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны — “на аздараўленне”. У сувязі з гэтым дэмакратычныя сілы дамагаюцца выдачы Міжнародным крымінальным судом у Гаазе ордэра на арышт Лукашэнкі, як гэта было зроблена ў дачыненні да Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена РФ Марыі Львовай-Бяловай.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Моц Калеснікавай нікуды не зніклаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАгульны ўраджай збожжавых і зернебабовых у 2024 годзе склаў 10,3 млн тон — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дзевяць дзён суды разгледзяць дзевяць пазоваў аб ліквідацыі і прыпыненні дзейнасці спартыўных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Базавы сцэнарый для эканомікі на 2025 год — згасанне росту ВУПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–11 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства