Кампаніі з Еўропы і ЗША “з задавальненнем ідуць” у парк “Вялікі камень”, сцвярджае Галоўчанка

18 траўня, Позірк. Кампаніі “з краін еўрапейскага, амерыканскага кантынетаў”, нягледзячы на санкцыі, “дакладна разумеюць эканамічныя перавагі” працы ў “Вялікім камені”, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 18 траўня падчас наведвання гэтага кітайска-беларускага індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне (Мінская вобласць).
“Нідзе ў Еўропе такіх умоў вядзення бізнесу яны не атрымаюць, — сцвярджае чыноўнік (на падставе відэафрагмента ў тэлеграм-канале прэс-службы ўрада). — Адпаведна выдаткі тут нават на адкрыццё новай вытворчасці істотна ніжэйшыя, чым у любым іншым пункце Еўропы. Таму ідуць з задавальненьнем. Рынак ЕАЭС па-ранейшаму сур’ёзны і плацежаздольны, таму цікавасць абсалютна прагматычная, і менавіта ў гэтым мы знаходзім скрыжаванне нашых інтарэсаў”.
Разам з тым, падкрэсліў прэм’ер, “апорнымі рэзідэнтамі” для Беларусі з’яўляюцца кампаніі з Кітая і Расіі, таму што парк з’яўляецца “адным з апорных пунктаў прамысловага развіцця праекта “Адзін пояс — адзін шлях”. “Тое, што на беларускай зямлі датыкаюцца кітайскія, расійскія тэхналогіі і рынак ЕАЭС, — арганічна”, — лічыць кіраўнік урада.
Парк, паводле яго слоў, з’яўляецца шматфункцыянальным, у ім “рэалізуюцца інфармацыйна-камунікацыйная сфера, транспартная і вытворчая дзейнасці”.
Галоўчанка падкрэсліў, што ўкладзеныя грошы дзяржбюджэту “ўжо шматразова акупіліся”: “Толькі за кошт падатковых плацяжоў парк вярнуў у бюджэт краіны ў 3 разы больш, чым мы выдаткавалі”.
Раней, сказаў чыноўнік, “у парк заходзілі кампаніі, якія займаліся лагістыкай, складской дзейнасцю і гэтак далей”, цяпер “вялікі попыт на вытворчыя плошчы”.
На сайце “Вялікага каменя” фігуруе 129 рэзідэнтаў, з іх, як сцвярджаецца, краіны Захаду прадстаўляюць 14, або 11% (Швейцарыя — 4, Германія, ЗША і Чэхія — па 2, Аўстрыя, Бельгія, Літва і Кіпр — па 1).
Індустрыяльны парк “Вялікі камень” — тэрытарыяльнае ўтварэнне плошчай 112,5 кв. км са статусам асаблівай эканамічнай зоны. Парк размешчаны за 25 км ад Мінска. Пагадненне аб яго стварэнні было падпісана ў 2011 годзе, у 2014 годзе пачалося будаўніцтва і быў зарэгістраваны першы рэзідэнт.

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за год павялічылася ў 2,5 раза
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства6 чэрвеня ў Беларусі зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства