Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі рэзідэнтаў “Вялікага каменя” за год павялічылася ў 2,5 раза

15 траўня, Позірк. Колькасць зарэгістраваных рэзідэнтаў кітайска-беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі камень” за год павялічылася на 20% (са 100 у 2022 годзе да 120 у 2023-м), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Сярэдняспісачная колькасць работнікаў стала большая на 22,5% (рост з 2.219 да 2.719), сярэднямесячны намінальны заробак — на 8,8% (з 2.898,1 да 3.153,1 рубля), колькасць работнікаў, прынятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — на 93,4% (з 257 да 497).
Выручка ад “рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг” стала большай на 53,9% (з 737,6 млн да 1.135,1 млн рублёў), у тым ліку за межы Беларусі — на 38,9% (з 262,3 млн да 364,4 млн).
Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) выраслі амаль у 2 разы (з 14,4 млн да 28,7 млн долараў).
Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 4,3% (са 121,6 млн да 116,3 млн рублёў), у тым ліку з замежных крыніц — на 22,1% (з 82,8 млн да 64,5 млн рублёў).
Рэзідэнты заплацілі падаткаў, збораў і іншых плацяжоў у бюджэт і пазабюджэтныя фонды больш на 79,2% (з 82,9 млн да 148,6 млн рублёў).
Экспарт тавараў павялічыўся на 5,6% (са 128,6 млн да 135,8 млн долараў), імпарт — на 43% (са 173,7 млн да 248,5 млн). Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі стала большым у 2,5 разы (з -45,1 млн да -112,7 млн).
Індустрыяльны парк “Вялікі камень” — тэрытарыяльнае ўтварэнне плошчай 112,5 кв. км са статусам асаблівай эканамічнай зоны. Парк размешчаны за 25 км ад Мінска. Пагадненне аб яго стварэнні было падпісана ў 2011 годзе, у 2014 годзе пачалося будаўніцтва і быў зарэгістраваны першы рэзідэнт.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка